Дар’я Іванаўна Вакулка
беларуская валейбалістка
Дар’я Іванаўна Вакулка (нар. 7 чэрвеня 2002) — беларуская валейбалістка, нападаючая[3].
Нарадзілася |
7 чэрвеня 2002[1] (22 гады) |
||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||
Рост | 191 см | ||||||||||||
|
|||||||||||||
|
Біяграфія
правіцьДа чацвёртага класа захаплялася танцамі, потым перайшла ў спартыўную школу. З пятага класа трапіла ў спартыўны клас. Выпускніца мазырскай ДЮСШАР «Жамчужына Палесся»[4]. Першымі трэнерамі былі Пётр Уладзіміравіч Пархімчык і Уладзімір Мікалаевіч Канопліч. У 11-м класе перайшла ў вучылішча алімпійскага рэзерву
Прафесійную кар’еру пачала ў мінскім РДВАР[5]. У верасні 2019 года падпісала кантракт з валейбольным клубам «Мінчанка-2».
У 2020 годзе ў складзе зборнай заваявала бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы.
З 2019 года вучыцца на эканамічным факультэце БДУ на спецыяльнасці «менеджмент».