Пётр Уладзіміравіч Пархімчык
Пётр Уладзіміравіч Пархімчык (нар. 9 снежня 1987, р.п. Ялізава, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларускі валейбольны трэнер.
Нарадзіўся |
9 снежня 1987 (37 гадоў) |
---|---|
Грамадзянства |
Кар’ера
правіцьНарадзіўся ў пасёлку Ялізава. У школе захапляўся валейболам, выступаў на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах, заваёўваў прызавыя месцы. Пасля заканчэння школы паступіў у Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, дзе працягнуў займацца валейболам, баронячы колеры сваяго ВНУ на розных турнірах. Пасля атрымання дыплома пайшоў працаваць трэнерам у ДЮСШАР «Жамчужына Палесся».
Выступаў за каманду «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод».
У 2022 годзе скончыў перападрыхтоўку ў БДУФК па спецыялізацыі «Валейбол».
Трэнерская кар’ера
правіць- 2011—2018 — трэнер-выкладчык ДЮСШАР «Жамчужына Палесся»
- 2018—2019 — трэнер зборнай каманды дзяўчат 2004 года нараджэння РДВАР г. Мінска
- 2019—2023 — трэнер-выкладчык ДЮСШАР «Валейбольны клуб «Мінск»
- З 1 снежня 2023 — галоўны трэнер «Жамчужына Палесся»