Даследчык (акадэмічная ступень)
Даследчык (англ.: Сertified researcher) — навуковая кваліфікацыя, якая ў Беларусі прысуджаецца асобам, паспяхова завяршыўшым навучанне ў аспірантуры[1].
Для атрымання дыплома даследчыка неабходна паспяхова сдаць кандыдатскія іспыты, прадставіць чарнавік дысертацыйнай працы і прайсці дзяржаўную атэстацыю ў арганізацыі, якая ажыццяўляе падрыхтоўку аспірантаў[2].
Згодна з Кодэксам аб адукацыі з 1 верасня 2011 года (прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 снежня 2010 года[3]) ўладальнікі навуковай кваліфікацыі «Даследчык» могуць займаць больш высокія пасады:не малодшага навуковага супрацоўніка, а старэйшага, не асістэнта, а старэйшага выкладчыка ў ВНУ і інш. Калі аспірант не зможа здаць кандыдацкі экзамен або прайсці папярэднюю абарону дысертацыі, то яму замест дыплома даследчыка выдаецца даведка аб пройдзеным навучанні.
Зноскі
правіць- ↑ Светлана Бартошевич. Аспирант с дипломом - это исследователь (руск.). sb.by (27 студзеня 2004).
- ↑ Выпускники аспирантуры будут получать диплом исследователя - Маскевич 3 (руск.) . www.belta.by (25 студзеня 2011). Праверана 14 красавіка 2024.
- ↑ «Кодекс Республики Беларусь об образовании» – тематические подборки НПА на Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 14 красавіка 2024.