Дванаццаць месяцаў
літаратурна-мастацкае выданне
«Двана́ццаць ме́сяцаў» — літаратурна-мастацкае выданне, створанае выдавецтвам «Мастацкая літаратура» ў 2020 годзе.[1][2]
Дванаццаць месяцаў | |
---|---|
Мова арыгінала | беларуская |
Выдавецтва | Мастацкая літаратура |
Выпуск | 2020 |
ISBN | 978-985-02-1962-6 |
ЗместПравіць
Праект «Дванаццаць месяцаў» складаецца з дванаццаці кніг, у якія ўвайшлі знакамітыя казкі народаў свету, а таксама лепшыя творы беларускіх і замежных дзіцячых пісьменнікаў. Гэта своеасаблівы казачны каляндар, які можна чытаць цэлы год — штодня па адной незвычайнай гісторыі. Асаблівасць праекта ў тым, што пры яго ажыццяўленні выкарыстаны кніжныя ілюстрацыі, створаныя ў розныя гады лепшымі беларускімі мастакамі. Многія з гэтых малюнкаў складаюць залаты фонд айчыннай кніжнай графікі.
Зноскі
- ↑ Берлеж, Мікола. «Мастацкая лiтаратура» працягвае выданне казачнага 12-томнiка — «Дванаццаць месяцаў» , Звязда (11.04.2020 00:12). Праверана 20 чэрвеня 2021.
- ↑ Раўнапольскі, Мікола. «Дванаццаць месяцаў»: Мастацтва казкі , Созвучие (Понедельник, 31 августа 2020 09:23). Праверана 20 чэрвеня 2021.