Делафандыёз (лац.: Delafondiosis) — гліснае захворванне капытных[1]. Выклікаецца круглымі чарвямі віду дэлафондыя звычайная (Delaofdia vulgaris)[1]. Гэта бялёса-жоўтыя чарвякі, у якіх даўжыня самца 14-16 мм, а самкі — 20-24 мм.

Апісанне

правіць

Звычайна заражаюцца коні, часцей за ўсё праз корм (пераважна ўлетку на пашы) і ваду, інвазаваныя лічынкамі нематодаў[1]. Нематода паразітуе ў крывяносных сасудах тоўстага кішачніка. У тоўстым кішачніку самка адкладае яйцы, якія растуць у два этапы. Разам з калам з жывёлы выходзяць лічынкі. Некаторыя гельмінты трапляюць у печань, лёгкія і лімфатычныя вузлы і заражаюць кроў.

Распаўсюджанне

правіць

Делафандыёз сустракаецца паўсюдна, часцей у жарабят, бываюць экзаотыі (групавыя ўспышкі).

Сімптомы

правіць

Хвароба праяўляецца раннімі колікамі[1]. З часам лічынкі закаркоўваюць крывяносныя сасуды, ад чаго ўтвараюцца анеўрызмы і тромбы брыжэйкавых артэрый, магчыма змярцвенне ўчасткаў кішэчніка[1]. Конь становіцца неспакойным, а пазней не хоча ўставаць. Назіраюцца ўздуцце жывата, дрыжыкі цела, курчы і смерць.

Прафілактыка

правіць

Каб пазбегнуць захворванне, неабходна двойчы ў год (у красавіку і кастрычніку) праводзіць дэгельмінтызацыю жывёлы, а таксама ўтрымліваць у чысціні двор і інвентар, мяняць пашы пры вырошчванні коней[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е Дэлафандыёз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.. — С. 257

Літаратура

правіць