Джавані да Мілана
Джавані да Мілана (італ.: Giovanni da Milano; нар. каля 1320—1325 гг. — пам. пасля 1369) — італьянскі жывапісец.
Джавані да Мілана | |
---|---|
Дата нараджэння | 1325 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1370 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, настаўнік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАб жыцці і творчасці Джавані захавалася вельмі мала дакументальнай інфармацыі. Мянушка «Джавані з Мілана» сведчыць аб ламбардскім паходжанні жывапісца, але ў ламбардскіх архіўных дакументах яго імя не выяўлена. Крыніцай інфармацыі аб ім з’яўляюцца выключна фларэнтыйскія архівы.
Свае творы ён падпісваў «Джавані да Мілана», у афіцыйных дакументах паведамляецца, што паходзіў ён з Каверсача, невялікага мястэчка, якое знаходзіцца ў правінцыі Кома. Дату нараджэння мастака адносяць прыблізна да 1320—1325 гадоў, засноўваючыся на тым, што ў спісе фларэнтыйскай Гільдыі лекараў і аптэкараў (Артэ дэі Медычы э дэльі Спецыялісты) яго імя ўпершыню з’яўляецца ў 1346 годзе. Па ўсёй верагоднасці, навыкі мастацкага рамяства Джавані набыў у Ламбардыі да таго, як прыехаў у Фларэнцыю, сфарміраваліся ў коле мастакоў, якія пераймалі перадавыя мастацкія навацыі пасля таго, як Мілан наведаў выдатны майстар Джота ды Бандонэ.
Пасля таго, як 17 кастрычніка 1346 года «Ёханэс дэ Медыялана» быў зарэгістраваны ў Фларэнцыі сярод іншых прыезджых мастакоў, ён нейкі час працаваў там, аднак ужо ў 1348 годзе пакінуў горад, верагодна, з прычыны эпідэміі чумы. Даследчыкі мяркуюць, што менавіта ў перыяд гэтага ад’езду ён стварыў фрэску «Мадонна з немаўлём і святымі» ў люнеце Араторыя Мадонна дэле Грацые ў Мендрызіа (Швейцарыя) — першы вядомы твор мастака.
У пачатку 1350-х гадоў Джавані вяртаецца ў Таскану. У 1355—1360 гадах ён распісаў паліптых для Шпіталя ў Прата (Спедале дэла Мізерыкордыя), у якім прадэманстраваў свае здольнасці ў адлюстраванні чалавечай жэстыкуляцыі, элементаў прыроды і розных дробных дэталяў адзення.
- ↑ mutualart.com — 2008.