Джамбай
Джамбай (узб.: Jomboy) — горад, адміністрацыйны цэнтр Джамбайскага раёна, Самаркандскага вілаета, Рэспублікі Узбекістан. Заснаваны ў познім сярэднявеччы ў выніку аседласці паўкачавых плямёнаў. Пераважна тут жылі узбекі-кунграты, а таксама узбекі-кіркі, узбекі-юзы. У 1977 годзе атрымаў статус горада. Знаходзіцца за 13 км ад Самарканда. У горадзе размешчана аднайменная чыгуначная станцыя (на лініі Самарканд — Джызак).
Джамбай
|
Зноскі
правіць