Джаспер Джонс (англ.: Jasper Johns; нар. 15 мая 1930, Агаста, ЗША) — сучасны амерыканскі мастак, адна з ключавых фігур у кірунку поп-арт.

Джаспер Джонс
англ.: Jasper Johns
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 мая 1930(1930-05-15)[1][2] (94 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар, дызайнер касцюмаў, дызайнер, фатограф, графік, мастак-гравёр, ілюстратар, дзеяч выяўленчага мастацтва, дзеяч мастацтваў
Жанр абстракцыянізм[1], нацюрморт[1] і фігурка[d][1]
Вучоба
Мастацкі кірунак Неададаізм[d][6]
Заступнікі Роберт Раўшэнберг
Член у
Узнагароды
Сайт jasperjohns.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Вырас у мястэчку Алендэйл Паўднёвая Караліна і, апісваючы гэты перыяд свайго жыцця, адзначаў: «у месцы, дзе я вырас, не было мастакоў і мастацтва, я сапраўды не ведаў, што гэта такое». Некаторы час вучыўся жывапісу ва ўніверсітэце Паўднёвай Караліны — з 1947 па 1948, агулам тры семестры. Затым пераехаў у Нью-Ёрк, дзе пазнаёміўся з Робертам Раўшэнбергам, ад якога пераняў перадавыя ідэі ў сучасным мастацтве. Працуючы разам, яны асвойвалі арт-сцэну і развівалі свае ідэі ў мастацтве. На Джонса таксама аказалі ўплыў ідэі Марселя Дзюшана; «Веласіпеднае кола» і іншыя рэдзі-мэйды Дзюшана зрабіліся крыніцай натхнення для серыі прадметаў, адлітых у бронзе, якую мастак стварыў у канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў. У 1958 годзе ўладальнік галерэі Леа Кастэлі адкрыў для сябе Джонса падчас візіту ў студыю Раўшэнберга. Сябраваў з Эндзі Уорхалам[7].

Зноскі

  1. а б в г д RKDartists
  2. (unspecified title) Праверана 14 мая 2024.
  3. Smithsonian American Art Museum person/institution ID
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  5. https://www.workwithdata.com/person/jasper-johns-1930 Праверана 12 лістапада 2024.
  6. https://www.tate.org.uk/art/art-terms/n/neo-dada
  7. Биография Энди Уорхола(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2013. Праверана 22 красавіка 2013.