Джаул, або Д’яал (англ.: Djaul, Dyaul) — востраў архіпелага Бісмарка на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад аднайменнай правінцыі дзяржавы Папуа — Новая Гвінея. Плошча — 118 км². Насельніцтва (2002 г.) — 1000 чал.

Джаул, Д'яал
англ. Djaul, Dyaul
Характарыстыкі
Плошча118 км²
Найвышэйшы пункт226 м
Насельніцтва1 000 чал. (2002)
Шчыльнасць насельніцтва8,47 чал./км²
Размяшчэнне
2°56′ пд. ш. 150°53′ у. д.HGЯO
АрхіпелагАрхіпелаг Бісмарка
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Джаул (Папуа — Новая Гвінея)
Джаул, Д'яал
Джаул, Д'яал
Map

Востраў Джаул месціцца ў 10 км на поўдзень ад паўночна-заходняга ўзбярэжжа вострава Новая Ірландыя. Складзены вапнякамі арганічнага паходжання, што адкладаліся на падводным вулканічным плато алігацэнавага перыяду. Найвышэйшы пункт — гара Бендэман (226 м). Востраў пакрыты трапічнымі лясамі. Фаўна прадстаўлена птушкамі, кажанамі і грызунамі. Каля ўзбярэжжа — працяглыя каралавыя рыфы, каля якіх сустракаюцца рэдкія віды акул, вугроў і скатаў.

Джаўл населены двумя групамі меланезійцаў, якія размаўляюць на мовах тыгак і тыянг. Аснова эканомікі — земляробства і рыбалоўства. Узбярэжжа Джаула наведваюць турысты.

Спасылкі правіць