Джон Уолтэр Крысці
Джон Уолтэр Крысці (1865 — 1944) — амерыканскі інжынер, адзін з першапраходцаў і наватараў танкавага канструявання. Найбольш вядомы як стваральнік серыі колава-гусенічных танкаў. Машыны Крысці адрозніваліся цікавымі тэхнічнымі рашэннямі і арыгінальнасцю канструкцыі. Акрамя таго, яны былі надзвычай хуткаснымі.
Джон Уолтэр Крысці | |
---|---|
англ.: John Walter Christie | |
Дата нараджэння | 6 мая 1865 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 1944 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вынаходнік, інжынер |
Навуковая сфера | інжынерная справа |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падвеска сістэмы Крысці выкарыстоўвалася на танках Т-34, Comet, Crusader і іншых машынах Другой сусветнай вайны. На базе эксперыментальнага танка Крысці была распрацавана серыя савецкіх хуткаходных танкаў БТ.