Джорджа Марандзі

Джорджа Марандзі (італ.: Giorgio Morandi; 20 ліпеня 1890, Балоння — 18 чэрвеня 1964, Балоння) — італьянскі жывапісец і графік.

Джорджа Марандзі
Фатаграфія
Дата нараджэння 20 ліпеня 1890(1890-07-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 1964(1964-06-18)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, ваенны, майстар афорту, выкладчык універсітэта, мастак-гравёр, графік, скульптар, архітэктурны чарцёжнік
Месца працы
Жанр нацюрморт[3] і пейзаж[3]
Вучоба
Мастацкі кірунак метафізічны жывапіс[d][6] і футурызм[6]
Уплыў на Carolina Marisa Occari[d], Pompilio Mandelli[d], Norma Mascellani[d] і Carlo Caporale[d]
Узнагароды
Сайт giorgiomorandi.it
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1930-я гады да Джорджа Марандзі прыходзіць першае прызнанне. Спачатку як да графіка: поспехі папярэдняга дзесяцігоддзя ў галіне афорта дазволілі яму ў 1930 годзе ўзначаліць кафедру тэхнікі гравюры ў Балонскай Акадэміі мастацтваў (займаў кафедру да 1956 года). У 1932 годзе Марандзі ўдзельнічае ў Першай выстаўцы сучаснай італьянскай гравюры ў Фларэнцыі, і тады ж часопіс «L’italiano» прысвячае яму спецыяльны нумар з артыкулам Ардэнга Сафічы, па хадайніцтве якога ў 1938 годзе Марандзі становіцца членам-карэспандэнтам фларэнтыйскай Акадэміі вытанчаных мастацтваў. Паступова і яго жывапіс становіцца прыкметнай з’явай у італьянскім мастацтве: з 1931 года работы Марандзі прадстаўлены на самай прэстыжнай нацыянальнай выстаўцы — Рымскай квадрыенале, у 1939 годзе мастак удастоіўся гонару паказаць 42 свае карціны ў асобнай зале ІІІ Рымскай квадрыенале.

У сярэдзіне 1930-х яго жывапіс атрымаў высокую ацэнку з боку вядомага гісторыка мастацтва Раберта Лонгі і буйнога калекцыянера, крытыка і прадпрымальніка Ламберта Віталі (1896—1992), з якімі Джорджа Марандзі пасля звязала шматгадовае сяброўства. У гады Другой сусветнай вайны дзякуючы дапамозе Лонгі мастака ўдалося вызваліць з балонскай турмы, а пазней падтрымаць яго арганізацыяй персанальнай выстаўкі ў фларэнтыйскай галерэі «Іль Фіёра», якая адкрылася 25 красавіка 1945 года, у дзень вызвалення Балонні саюзнікамі. Віталі стаў не толькі адным з найбуйнейшых калекцыянераў твораў Марандзі (самыя каштоўныя з якіх пакінуў міланскай Пінакатэцы Брэра), але і аўтарам прыжыццёвага каталога яго графікі (1957) і пасмяротнага зводнага каталога твораў мастака (1977).

Зноскі