Джордж Лукс (Лакс) (англ.: George Benjamin Luks; 13 жніўня 186729 кастрычніка 1933) — амерыканскі мастак і ілюстратар, адзін з удзельнікаў школы Смеццевых вёдзер.

Джордж Лукс
Фатаграфія
Дата нараджэння 13 жніўня 1867(1867-08-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1933(1933-10-29)[3][4][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак коміксаў, ілюстратар
Месца працы
Жанр партрэт
Мастацкі кірунак Ашканская школа[d][6]
Уплыў Томас Аншуц[d] і Генрых Лаўэнштайн[d]
Уплыў на Элсі Дрыгз[d], Рэджынальд Марш[d] і Джон Карбіна[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 13 жніўня 1867 года ў горадзе Уільямспорт, штат Пенсільванія, у сям’і эмігрантаў з Еўропы. Яго бацька быў лекарам і аптэкарам, маці была мастаком і музыкантам аматарскага ўзроўню. У яго былі сястра Ганна (1859—1933) і брат Уільям (1868—1952). Сям’я пераехала ў горад Потсвіл, Пенсільванія; жыла паблізу вугальных радовішчаў. У маладым узросце Джордж даведаўся пра беднасць і жыццё шахцёрскіх сем’яў.

Сваю працоўную дзейнасць пачаў, працуючы ў вадэвілях. Разам са сваім малодшым братам гулялі ў пачатку 1880-х гадоў у вадэвілях у Пенсільваніі і Нью-Джэрсі. Затым Лукс сышоў са сцэны і вырашыў працягнуць кар’еру ў якасці мастака. Вучыўся ў Пенсільванскай акадэміі прыгожых мастацтваў, пазней адправіўся ў Еўропу, дзе вучыўся ў некалькіх мастацкіх школах і вывучаў мастацтва старых майстроў, асабліва іспанскага і галандскага жывапісу. Некаторы час жыў у Дзюсельдорфе і наведваў заняткі ў Дзюсельдорфскай мастацкай школе. У 1893 годзе вярнуўся ў ЗША і пачаў працаваць у Філадэльфіі ў якасці ілюстратара газеты Philadelphia Press.

Зноскі

  1. George Benjamin Luks
  2. George Benjamin Luks // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. George Luks // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. George Luks // Lambiek ComiclopediaLambiek, 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  6. https://www.tate.org.uk/art/art-terms/a/ashcan-school Праверана 17 кастрычніка 2018.