Яганес Карнеліс Марыя «Джоўі» Верман (нідэрл.: Johannes Cornelis Maria «Joey» Veerman; нар. 19 лістапада 1998) — нідэрландскі футбаліст, паўабаронца клуба ПСВ і нацыянальнай зборнай Нідэрландаў.

Футбол
Джоўі Верман
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 19 лістапада 1998(1998-11-19)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства
Рост 1,85 м
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2016—0000 FC Volendam[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

правіць

Клубная

правіць

Нідэрландаў паклаў пачатак прафесійную кар’еру 9 верасня 2016 года ў матчы Ээрстэ дывізіі ў складзе «Волендама». За клуб у выніку згуляў некалькі сезонаў, першы чым далучыцца да клуба «Херэнвен» напрыканцы лета 2019 года[2]. Ужо на наступны дзень па складанні працоўнага дагавора, 31 жніўня, паўабаронца дэбютаваў у складзе новага клуба ў матчы найвышэйшага дывізіёна нідэрландскага першынства супраць сітардскай «Фартуны»[3]. 4 студзеня 2022 года іграка перакупіў гранд мясцовага футболу клуб ПСВ. 2 сакавіка ігрок адзначыўся голам у складзе новага клуба ў паўфінале Кубка Нідэрландаў, засмуціўшы прадстаўнікоў клуба «Гоу Эхед Іглс». З цягам часу стаў адным з лідараў клуба. У сезоне 2023—2024 гадоў стаў футбалістам з найбольшай колькасцю створаных галавых момантаў у Эрэдывізіі, якіх у яго было 130[4]. Цягам таго ж сезону кожны восеньскі месяц абіраўся найлепшым футбалістам Эрэдывізіі.

Міжнародная

правіць

У сакавіку 2023 года Верман атрымаў свой першы афіцыйны выклік у нацыянальную зборную Нідэрландаў на адборачныя матчы да чэмпіянату Еўропы 2024 года супраць зборных Францыі і Гібралтару, але быў вымушаны застацца па-за складам поруч з Кодзі Гакпам, Матэйсам дэ Ліхтам, Свенам Ботманам і Бартам Вербругенам праз харчовае атручванне, звязанае з няякасных абедам курыцай кары, які прыгатавалі кухары зборнай[5]. 18 чэрвеня 2023 года ігрок дэбютаваў у складзе зборнай у фінальнай стадыі Лігі нацый 2022—2023 гадоў, калі выйшаў на замену Матсу Віферу ў матчы супраць зборнай Італіі. 26 сакавіка 2024 года адзначыўся першым голам у таварыскім матчы супраць зборнай Германіі[6].

Дасягненні

правіць

ПСВ:

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць

Шаблон:Нідэрланды на ЧЕ 2024