Джо Ледлі

валійскі футбаліст

Джозеф Крыстафер Ледлі (англ.: Joseph Christopher Ledley; нар. 23 студзеня 1987, Кардыф, Уэльс) — валійскі футбаліст, гуляў на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы ці левага вінгера. Ігрок нацыянальнай зборнай Уэльса (2006—2018).

Футбол
Джо Ледлі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Джозеф Крыстафер Ледлі
Нарадзіўся 23 студзеня 1987(1987-01-23)[1][2][…] (37 гадоў) ці 21 студзеня 1987(1987-01-21) (37 гадоў)
Грамадзянства  Уэльс
Рост 183 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1996—2004 Уэльс Кардыф Сіці
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2010 Уэльс Кардыф Сіці 229 (27)
2010—2014 Шатландыя Сэлтык 106 (20)
2014—2017 Англія Крыстал Пэлас 83 (6)
2017—2019 Англія Дэрбі Каўнці 30 (2)
2020 Аўстралія Ньюкасл Джэтс 6 (0)
2021 Уэльс Ньюпарт Каўнці 4 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2004 Уэльс Уэльс (да 17) 6 (0)
2004—2005 Уэльс Уэльс (да 19) 3 (0)
2005—2008 Уэльс Уэльс (да 21) 5 (0)
2006—2018 Уэльс Уэльс 77 (4)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 мая 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Джо з дзяцінства з’яўляўся прыхільнікам клуба са свайго роднага горада, «Кардыф Сіці». Ва ўзросце дзевяці гадоў Ледлі быў залічаны ў акадэмію «ластавак». Прайшоўшы ўсе моладзевыя каманды «Кардыф Сіці», 1 верасня 2004 года малады паўабаронца падпісаў з клубам свой першы прафесійны кантракт. Дэбют Ледлі ў першым складзе «ластавак» адбыўся ўжо 21 верасня — у той дзень супернікам «Сіці» быў «Мілтан Кінс Донс». З цягам часу Джо стаў сапраўдным лідарам клуба, аб чым сведчыць той факт, што некалькі разоў заўзятары абіралі Ледлі лепшым іграком клуба за сезон.

Па заканчэнні сезона 2009/10 кантракт Джо з «Сіці» скончыўся, і ён стаў вольным агентам. У прэсе магчымымі новымі працадаўцамі паўабаронцы называлі англійскія «Вест Бромвіч Альбіён» і «Сток Сіці», а таксама італьянскую «Рому»[3][4]. Аднак 12 ліпеня 2010 года Ледлі перабраўся ў Шатландыю, дзе падпісаў 4-гадовы кантракт з глазгаўскім «Сэлтыкам»[5].

Дэбют валійца ў першым складзе «кельтаў» адбыўся 28 ліпеня 2010 года, калі ў рамках трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў «бела-зялёныя» сустракаліся з партугальскай «Брагай».

31 студзеня 2014 года Ледлі далучыўся да «Крыстал Пэлас» за 750 тысяч фунтаў, падпісаўшы кантракт на тры з паловай гады[6]. Ён забіў у сваім дэбютным матчы супраць «Вест Бромвіча» галавой адправіўшы мяч у браму суперніка пасля падачы вуглавога. «Крыстал» такім чынам атрымаў перамогу з лікам 3:1. Улетку 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Крыстал Пэлас».

У верасні 2017 года падпісаў паўгадовы кантракт з клубам «Дэрбі Каўнці», у лістападзе таго ж года падоўжыў яго да канца сезона 2018/19. У студзені 2019 года датэрмінова разарваў пагадненне з «Дэрбі Каўнці».

У лютым 2020 года далучыўся да аўстралійскага клуба «Ньюкасл Джэтс». У сакавіку 2021 года стаў іграком «Ньюпарт Каўнці», дзе гуляў да канца сезона 2020/21. У лістападзе 2021 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.

Міжнародная кар’ера правіць

Дэбют паўабаронцы ў зборнай Уэльса адбыўся 7 верасня 2005 года, калі «цмокі» ў рамках адборачнага турніру да чэмпіянату свету 2006 года сустракаліся супраць зборнай Польшчы.

Дасягненні правіць

Сэлтык

Заўвагі правіць

  1. Joe Ledley // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. JOE LEDLEY // Argentine Soccer Database
  3. Tonge twist in Led hunt The Sun
  4. Cardiff's Joe Ledley will travel to AS Roma for talks. BBC Sport
  5. Joe Ledley completes Celtic move. South Wales Echo
  6. Ledley Joins Palace Архівавана 2 лютага 2014.. Crystal Palace FC.