Джо Павелскі (англ.: Joe Pavelski) — амерыканскі хакеіст, цэнтральны нападаючы, які выступае за хакейны клуб «Далас Старз». Сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года у складзе зборнай ЗША па хакеі з шайбай.

Джо Павелскі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 11 ліпеня 1984(1984-07-11) (39 гадоў)
Грамадзянства
Пазіцыя цэнтральны нападаючы
Рост 180 см
Вага 86 кг
Хват правы[d]
Клубная кар’ера*
Сан-Хасэ Шаркс
Далас Старз

Кар’ера правіць

У 2003 годзе Джо Павелскі на драфце НХЛ быў абраны ў 7-м раўндзе пад агульным 205-м нумарам клубам «Сан-Хасэ Шаркс». Дэбютаваў за каманду толькі ў сезоне 2006/07. У сезоне 2012/13, з-за аб’яўленага Асацыяцыяй гульцоў Нацыянальнай хакейнай лігі лакаўта (англ.), Джо Павелскі на адзін сезон далучыўся да мінскага «Дынама»[1][2]. За адзін сезон у КХЛ у складзе «Дынама» Павелскі правёў 17 сустрэч, закінуў 7 шайб і аддаў 8 галявых перадач[3]. Пасля заканчэння лакаўта Павелскі вярнуўся ў Сан-Хасэ.

1 ліпеня 2019 года Джо Павелскі падпісаў кантракт з «Далас Старз»[4].

Зноскі