Кантынентальная хакейная ліга

Кантынентальная хакейная ліга, КХЛ — міжнародная хакейная ліга. Створана ў 2008 годзе на базе расійскай суперлігі (у адрозненне ад яе ліга сама праводзіць чэмпіянат, клубы не пакідаюць лігу ў залежнасці ад вынікаў чэмпіяната). На сённяшні дзень у лізе ўдзельнічаюць 22 клуба: з Расіі (19 клубаў), Беларусі, Казахстана і Кітая (па адным). Ліга праводзіць чэмпіянат КХЛ, які адначасова з’яўляецца адкрытым чэмпіянатам Расіі. Амаль усе клубы КХЛ маюць свае фарм-клубы ў Маладзёжнай хакейнай лізе.

КХЛ у сезоне 2021/2022
Заснаваны: 15 сакавіка 2008 года
Краіна:  Беларусь (1)
 Казахстан (1)
 Кітай (1)
 Расія (19)
Рэгіён: Еўразія
Кіраўнік: Аляксандр Мядзведзеў
Колькасць каманд: 22
Дзеючы пераможца: СКА
Найбольшая колькасць тытулаў: Ак Барс Казань (2)
Дынама Масква (2)
Афіцыйны сайт: www.khl.ru

Фармат

правіць

Чэмпіянат складаецца з дзвюх частак: рэгулярнага сезона і раўнда плэй-оф. Каманды падзелены на дзве канферэнцыі (усходняя і заходняя), якія ў сваю чаргу дзеляцца на два дывізіёны.

Пачынаецца сезон матчам за Кубак Адкрыцця паміж уладальнікамі Кубка Гагарына і Кубка Кантынента.

Падчас рэгулярнага сезону клубы праводзяць агулам 20 матчаў з усімі камандамі са свайго дывізіёну і па 2 матчы з кожнім астатнім супернікам. У табліцах канферэнцый і агульнай табліцы чэмпіянату пераможцы дывізіёнаў (у чарзе, што адпавядае колькасці набраных імі ачкоў) займаюць першыя месцы, астатнія месцы размяркоўваюцца без увагі на дывізіён. Лепшая каманда рэгулярнага сезону атрымлівае Кубак Кантынента.

Па 8 лепшых каманд з кожнай канферэнцыі выходзяць у плэй-оф, пераможца якога атрымлівае Кубак Гагарына і лічыцца чэмпіёнам КХЛ і чэмпіёнам Расіі. Унутры канферэнцый праходзяць серыі матчаў 1/4, 1/2 фіналаў і фінал канферэнцыі. Серыі гуляюцца да 4 перамог.

Кожны год таксама гуляецца матч зорак.

Выступленне каманд у лізе

правіць

З моманту заснавання лігі ў 2008 годзе ў чэмпіянатах КХЛ узялі ўдзел 35 каманд. 32 каманды прымалі ўдзел у плэй-оф хаця б у адным з сезонаў.

У табліцы пазначаны месцы каманд па выніках рэгулярнай часткі чэмпіянатаў КХЛ, а таксама дасягнутыя раўнды плэй-оф у кожным сезоне КХЛ (пазначана колерам). Каманды упарадкаваны з улікам найлепшых занятых месцаў па выніках іх выступу ў чэмпіянатах КХЛ.

Команда 2009 2010 2011 2012 2013 2014 2015 2016 2017 2018 2019 2020** 2021 2022 2023
Ак Барс 2 8 4 6 2 4 4 12 7 4 8 2 2 5
ЦСКА 4 12 19 18 6 12 1 1 1 2 1 1 1 7
Металург Мг 6 3 5 4 7 2 6 8 3 8 6 13 7 1
СКА 8 2 7 2 1 3 2 10 2 1 2 3 6 3
Дынама Масква* 7 5 6 3 4 1 3 6 4 18 10 7 3 8
Авангард 16 11 1 5 3 20 8 5 6 12 7 6 4 10
Салават Юлаеў 1 1 2 8 9 8 14 9 15 10 11 12 8 4
Лакаматыў 3 7 3 В 8 15 10 2 5 5 4 11 5 11
Трактар 12 18 18 1 5 19 15 19 10 6 17 21 9 2
Атлант 5 6 8 9 17 17 16 М М М М М М М М
Леў (Прага) 15 5
ХК МВД 18 4
Сібір 19 20 11 20 12 13 7 7 19 14 18 10 18 14
Барыс 15 14 14 10 10 7 11 17 13 19 5 4 11 17
Спартак 9 10 12 19 23 23 21 26 16 13 9 16 12
Ёкерыт 5 3 12 3 9 5 10 6
Тарпеда 11 15 17 7 20 9 12 11 9 11 14 15 14 16
Дынама Р 10 13 13 15 24 10 21 22 28 26 16 23 23 22
Аўтамабіліст ВЛ 19 20 22 26 14 18 14 21 7 3 8 12 18
Нафтахімік 14 9 15 17 14 25 22 16 20 9 19 16 20 15
Северсталь 17 16 9 11 11 18 17 27 23 17 22 20 13 9
Данбас В 18 6
Дынама Мінск 22 17 16 13 19 26 9 18 8 20 24 24 15 13
Сочы 13 4 14 15 12 19 21 21
Віцязь 23 23 21 23 22 24 20 24 11 21 15 14 17 20
Адмірал 16 19 13 16 22 21 22 М 23
Амур 20 21 22 12 25 28 28 25 22 13 23 17 19 19
Югра ВЛ ВЛ 10 14 16 22 25 23 25 27 В В В В В
Слован 13 21 26 15 17 24 25
Лада 13 22 В В В В 24 26 27 25 В В В В В
Медзвешчак 11 23 20 24
Куньлунь Рэд Стар 18 23 20 18 22 24
Металург Нк 21 24 23 16 21 27 27 28 29 В В В В В В
Леў (Попрад) 21
Хімік 24 ВЛ М М М М М В В В В В В В В
Колер Значэнне
Чырвоны Уладальнік Кубка Гагарына
Жоўты Віцэ-чэмпіён
Зялёны Фіналіст канферэнцыі
Блакітны Паўфіналіст канферэнцыі
Сіні Удзельнік плэй-оф
Фіялетавы Уладальнік Кубка Надзеі
Светла-шэры Каманда, не прайшла ў плэй-оф
Шэры Каманда, не ўдзельнічала ў сезоне

Вынікі сезонаў

правіць
Сезон Уладальнік
Кубка Гагарына
Лік
Серыі
Фіналіст Уладальнік
Кубка Кантынента
Уладальнік
Кубка Адкрыцця
Уладальнік
Кубка Надзеі
2008/09   Ак Барс (1) 4:3   Лакаматыў   Салават Юлаеў (1)   Салават Юлаеў (1) не праводзіўся
2009/10   Ак Барс (2) 4:3   ХК МВД   Салават Юлаеў (2)   Ак Барс (1) не праводзіўся
2010/11   Салават Юлаеў (1) 4:1   Атлант   Авангард (1)   Дынама Масква (1) не праводзіўся
2011/12   Дынама Масква (1) 4:3   Авангард   Трактар (1)   Салават Юлаеў (2) не праводзіўся
2012/13   Дынама Масква (2) 4:2   Трактар   СКА (1)   Дынама Масква (2)   Дынама Рыга (1)
2013/14   Металург Мг (1) 4:3   Леў   Дынама Масква (1)   Дынама Масква (3)   Авангард (1)
2014/15   СКА (1) 4:1   Ак Барс   ЦСКА (1)   Металург Мг (1) не праводзіўся
2015/16 -:-   ЦСКА (1)

Спасылкі

правіць