Маладзёжная хакейная ліга

Маладзёжная хакейная ліга (МХЛ) — міжнародная хакейная ліга маладзёжных каманд. У лізе могуць удзельнічаць хакеісты ва ўзросте ад 17 да 21 года. На сённяшні дзень у лізе ўдзельнічаюць 29 камандаў з Расіі, Беларусі і Латвіі. 21 клуб з’яўляецца маладзёжным складам клубаў КХЛ, два — вышэйшай хакейнай лігі Расіі, адзі — «Юнацтва» з Адкрытага чэмпіяната Беларусі і пяць з’яўляюцца самастойнымі камандамі. Ліга праводзіць свой чэмпіянат, які адначасова з’яўляецца адкрытым чэмпіянатам Расіі сярод моладзі.

МХЛ
МХЛ у сезоне 2011/2012
Заснаваны: 2009
Краіна:

 Беларусь(2)
 Латвія(1)
 Расія(27)
 Казахстан(1)

Рэгіён: Еўразія
Колькасць каманд: 33
Выбыванне ў: Першынство Маладзёжнай Хакейнай Лігі
Дзеючы пераможца: Омскія Ястрабы
Афіцыйны сайт: MHL.KHL.ru

Фармат

правіць

Чэмпіянат складаецца з дзвюх частак: рэгулярнага сезона і раўнда плэй-оф. Каманды падзелены на дзве канферэнцыі (усходняя і заходняя), якія ў сваю чаргу дзеляцца на два дывізіёна.

Падчас рэгулярнага сезона клубы праводзяць па 4 матча з усімі камандамі са свайго дывізіёна, па 2 матчы з камандамі іншага дывізіёна сваёй канферэнцыі і па аднаму матчу паміж іншымі супернікам.

Па 4 лепшых каманд з кожнага дывізіёна выходзяць у плэй-оф, пераможца якога атрымоўвае Кубак Харламава і з’яўляецца чэмпіёнам МХЛ. Унутры канферэнцый праходзяць серыі матчаў 1/4, 1/2 фіналаў і фінал канферэнцыі, серыі гуляюцца да 3 перамог. Пераможцы канферэнцый гуляюць у фінале Кубка Харламава, які гуляецца да 4 перамог. Каманды, якія прайгралі ў фіналах канферэнцый гуляюць серыю, якая складаецца з двух матчаў, за трэцяе месца.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць