Джудзі Халідэй (англ.: Judy Holliday, народжаная Джудзіт Тувіма (англ.: Judith Tuvim; 21 чэрвеня 1921 — 7 чэрвеня 1965) — амерыканская актрыса, уладальніца прэміі «Оскар» за лепшую жаночую ролю.

Джудзі Халідэй
англ.: Judy Holliday
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1921(1921-06-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 чэрвеня 1965(1965-06-07)[1][2][…] (43 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Дэвід Апэнхайм[d]
Дзеці Джонатан Апэнхайм[d]
Прафесія спявачка, джазвумен, тэатральная актрыса, кінаактрыса, акцёрка
Кірунак традыцыйная поп-музыка[d]
Узнагароды
IMDb ID 0391062
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Халідэй нарадзілася ў Нью-Ёрку ў сям'і яўрэяў — выхадцаў з Расійскай імперыі. У снежні 1938 года яна перавяла сваё прозвішча Тувіма на англійскую як Халідэй і пачала выступаць у начных клубах у складзе камічнага квартэта The Revuers. Поспех быў такі, што неўзабаве ёй было прапанавана здымацца ў кінастужках.

Нягледзячы на ​​запамінальную ролю ў камедыі «Рабро Адама» (1949), на працягу 1940-х гадоў Халідэй працягвала працаваць на Брадвеі. Асаблівым поспехам сярод яе рэпертуару карыстаўся спектакль «Народжаная ўчора». Калі ў 1950 годзе паўстала пытанне аб яго пераносе на вялікі экран, выканаць загалоўную ролю было прапанавана менавіта Халідэй. За гэтую працу ёй былі прысуджаны прэміі «Залаты глобус» і «Оскар» — нягледзячы на ​​наяўнасць у тым годзе такіх сур'ёзных саперніц, як Глорыя Свенсан («Бульвар Сансет») і Бэці Дэвіс («Усё пра Еву»).

Незвычайны поспех Халідэй выклікаў падазрэнні макартыстаў, і ФБР пачало расследаванне яе меркаваных сувязяў з камуністамі. Яе імя згадвалася ў «Чорным спісе» Галівуда. Гэтая шуміха у сутнасці падарвала яе кінакар'еру, хоць ніякага кампрамату на Халідэй выяўлена не было.

Працягваючы кар'еру на падмостках Брадвея, Халідэй выйграла ў 1957 годзе прэмію «Тоні» за ролю ў мюзікле «Званы звіняць», а тры гады пазней выканала яе ў кінаверсіі мюзікла.

Актрыса памерла ад раку грудзей ва ўзросце 43 гадоў. Пахавана на могілках Вестчэстэр-Хілз у Нью-Ёрку. За свой уклад у кінаіндустрыю ЗША ўдастоена зоркі на Галівудскай алеі славы.

Зноскі правіць

  1. а б Judy Holliday // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Judy Holliday // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.