Джулія Манку́са (англ.: Julia Mancuso, нар. 9 сакавіка 1984, Рына, штат Невада, ЗША) — амерыканская гарналыжніца, алімпійская чэмпіёнка 2006 года ў гіганцкім слаламе, двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпіяды 2010 у хуткасным спуску і суперкамбінацыі, уладальніца 5 медалёў чэмпіянатаў свету.

Алімпійскія ўзнагароды
Манкуса ў 2006 годзе
Манкуса ў 2006 годзе
Гарналыжны спорт (жанчыны)
Золата Турын 2006 Гіганцкі слалам
Срэбра Ванкувер 2010 Хуткасны спуск
Срэбра Ванкувер 2010 Суперкамбінацыя
Бронза Сочы 2014 Суперкамбінацыя
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянаты свету па гарналыжным спорце
Бронза Санта-Кацярына 2005 Супергігант
Бронза Санта-Кацярына 2005 Гіганцкі слалам
Срэбра Орэ 2007 Суперкамбінацыя
Срэбра Гарміш 2011 Супергігант
Бронза Шладмінг 2013 Супергігант

Біяграфія правіць

Джулія вырасла на беразе возера Тахо, у яе ёсць 2 сястры: старэйшая Эйпрыл і малодшая Сара.

Бацька Джуліі Чыра Манкуса (нар. 1949), сын італьянскіх імігрантаў, быў адным з найбуйнейшых наркадылераў у гісторыі ЗША, які арганізаваў наркакартэлі па вытворчасці і продажы марыхуаны і какаіну. У 1995 годзе Чыра быў асуджаны на 9 гадоў турмы за кантрабанду марыхуаны.[1] Пасля выхаду з турмы Чыра падтрымлівае добрыя адносіны з Джуліяй і нават удзельнічае ў яе гарналыжнай кар'еры.[1]

Цікава, што Джулія ўпершыню выйграла этап Кубка свету ўжо пасля таго, як стала алімпійскай чэмпіёнкай, пры гэтым у гіганцкім слаламе, які яна выйграла на Алімпіядзе 2006 у Турыне, яна не перамагала ў Кубку свету ні разу. Усяго за кар'еру больш за 30 разоў падымалася на прызавы подыум на этапах Кубка свету, выйграўшы 7 разоў.

Перамогі на этапах Кубка свету (7) правіць

Па стане на 02 лютага 2014 года

Сезон Дата Месца Дысцыпліна
1 2006/07 19 дэк 2006   Валь-д'Ізер Хуткасны спуск
2 14 сту 2007   Альтэнмаркт Суперкамбінацыя
3 19 сту 2007   Карціна-д’Ампеца Супергігант
4 3 сак 2007   Тарвізіа Хуткасны спуск (2)
5 2010/11 16 сак 2011   Ленцэрхайдэ Хуткасны спуск (3)
6 2011/12 5 лют 2012   Гарміш-Партэнкірхен Супергігант (2)
7 21 лют 2012   Масква Паралельны слалам

Джулія Манкуса на чэмпіянатах свету правіць

Чэмпіянат
свету
Хуткасны
спуск
Супергігант Гіганцкі
слалам
Слалам Камбінацыя[2]
2003 Санкт - Марыс 7
2005 Борміа     8 9
2007 Орэ 10 6 5  
2011 Гарміш 6   7
2013 Шладмінг 5   8

Джулія Манкуса на зімовых Алімпійскіх гульнях правіць

 
Ліндсі Вон (у цэнтры) на алімпійскім пастаменце ў Ванкуверы пасля перамогі ў хуткасным спуску
Алімпійскія
гульні
Хуткасны
спуск
Супергігант Гіганцкі
слалам
Слалам Камбінацыя
2002 Солт-Лейк-Сіці 13
2006 Турын 7 11   9
2010 Ванкувер   9 8  
2014 Сочы  

Зноскі

  1. а б Layden, Tim. Skiing is believing. Sports Illustrated (13 лютага 2006). Праверана 18 лютага 2010.
  2. У тым ліку суперкамбінацыя

Спасылкі правіць