Джым Дайн (англ.: Jim Dine; 16 чэрвеня 1935, Цынцынаці, штат Агая) — амерыканскі сучасны мастак, адзін са стваральнікаў поп-арта.

Джым Дайн
Фатаграфія
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1935(1935-06-16)[1][2][…] (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Nancy Dine[d]
Род дзейнасці мастак, скульптар, мастак-гравёр, фатограф, дызайнер, рысавальнік, перформер, графік, літограф, ілюстратар, сцэнограф, майстар асамбляжу, дзеяч выяўленчага мастацтва, дзеяч мастацтваў
Жанр абстракцыянізм[3], фігуратывізм[d][3] і паблік-арт[d][7]
Вучоба
Мастацкі кірунак абстракцыянізм[3] і поп-арт[3]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць

правіць

Джым Дайн нарадзіўся ў сям’і гандляра. Адукацыю атрымаў у 1953—1958 гадах ва ўніверсітэце Цынцынаці, універсітэце Агая (Калумбус) і Бостанскай школе прыгожых мастацтваў. У 1959 годзе пераязджае ў Нью-Ёрк. Сумесна з Класам Олдэнбургам, Аланам Капраў і Маркам Ратліфам стварае Джадсан-галерэю ў Нью-Ёрку, дзе сябры арганізуюць першыя хэпэнінгі. Паміж 1960 і 1965 гадамі Джым Дайн выкладае ў Аберлінскім каледжы (Агая) і ў Ельскім універсітэце. З 1966 года працуе сумесна з шатландскім скульптарам Эдуарда Паалоцы ў Лондане. Цяпер мастак жыве і працуе ў Нью-Ёрку.

Джым Дайн вядомы як мастак, графік, скульптар, з 60-х гадоў XX стагоддзя — таксама як паэт, пазней захапляўся фотамастацтвам і мастацкай творчасцю для тэатра. У жывапісе працаваў у стылях поп-арта, абстрактнага экспрэсіянізму, а з 80-х гадоў — таксама фігуратыўнага жывапісу.

Удзельнік Венецыянскай біенале 1964 года і 4-ы дакументы (1968). Уваходзіць у топ-100 мастакоў XX—XXI стагоддзяў паводле версіі ArtFacts.net (па стане на 2012 год займае 95-е месца).

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 10 верасня 2021.
  2. Jim Dine // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д Artnet — 1998.
  4. RKDartists
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. https://www.workwithdata.com/person/jim-dine-1935 Праверана 12 лістапада 2024.
  7. https://picasso.iro.umontreal.ca/~mona/api/v3/artists