Джэймс Данлап
Джэймс Данлап (англ.: James Dunlop; 31 кастрычніка 1793 — 22 верасня 1848) — англійскі астраном.
Джэймс Данлап | |
---|---|
англ.: James Dunlop | |
![]() | |
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1793[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1848[1] (54 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
правіцьПрацаваў у Томаса Брысбена ў яго прыватнай абсерваторыі, размешчанай у Парамаце, Новы Паўднёвы Уэльс, прыблізна за 23 км на захад ад Сіднея, Аўстралія ў 1820-х—1830-х гадах. Данлап быў астраномам-назіральнікам, выконваў працы па астраметрыі для Брысбена. Самастойна выявіў і занёс у каталог шмат паўднёвых падвойных зорак і далёкіх аб’ектаў глыбокага космасу. Пазней ён стаў кіраўніком абсерваторыі, калі яна была прададзеная Ураду Новага Паўднёвага Уэльса.
Узнагароджаны Залатым медалём Каралеўскага астранамічнага таварыства ў 1828 годзе.