Джэйсан Браўн (фігурыст)

Джэйсан Браўн (англ.: Jason Brown; нар. 15 снежня 1994, Лос-Анджэлес) — амерыканскі фігурыст, які выступае ў адзіночным катанні. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года ў камандным спаборніцтве. Сярэбраны прызёр чэмпіянату чатырох кантынентаў (2020) і бронзавы прызёр чэмпіянату чатырох кантынентаў (2018). Чэмпіён ЗША (2015), трохразовы сярэбраны прызёр чэмпіянату ЗША (2014, 2020, 2023), трохразовы бронзавы прызёр чэмпіянату ЗША (2017, 2019, 2021). Чэмпіён каманднага чэмпіянату свету (2015), сярэбраны прызёр каманднага чэмпіянату свету (2017), бронзавы прызёр каманднага чэмпіянату свету (2021).

Джэйсан Браўн
Род дзейнасці фігурыст, figure skating choreographer
Дата нараджэння 15 снежня 1994(1994-12-15) (29 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станам на 27 студзеня 2023 г. займае 16-е месца ў рэйтынгу Міжнароднага саюза канькабежцаў.