Джэксанскі дзяржаўны ўніверсітэт

Джэксанскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Jackson State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Джэксан у штаце Місісіпі.

Джэксанскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Jackson State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Jackson State University
Заснаваны 1877
Студэнты 6 921[1]
Размяшчэнне Джэксан, Місісіпі, ЗША
Сайт jsums.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы. Гэта адзін з найбуйнейшых гістарычна "чорных" ўніверсітэтаў у Злучаных Штатах і чацвёрты па велічыні універсітэт у штаце Місісіпі з пункту гледжання колькасці студэнтаў.

Універсітэт паўстаў з семінарыі, заснаванай 23 кастрычніка 1877 года у горадзе Натчэзе, штат Місісіпі. Семінарыя была звязана з Амерыканскім баптысцкім хатнім місіянерскім таварыствам, якое стварыла яе «для маральнага, рэлігійнага і інтэлектуальнага ўдасканалення хрысціянскіх лідэраў каляровага насельніцтва штата Місісіпі і суседніх штатаў». У 1883 годзе вучэльня змяніла назву на Джэксанскі каледж і пераехала з Натчэза ў сталіцу штата — горад Джэксан.

Структура правіць

  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі і развіцця чалавека
  • каледж вольных мастацтваў
  • Каледж навук пра здароўе
  • Каледж навукі, інжынерыі і тэхналогій
  • Ганаровы каледж
  • Школа бесперапыннага навучання

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць