Дзевінскі замак (славацк.: Devínsky hrad) — разваліны замка ў Брацілсаве, адзін з народных сімвалаў Славакіі. Па імені Дзевіна названы Дзевінскія вароты — рачныя вароты, дзе Дунай прабіў русла паміж Малымі Карпатамі.

Славутасць
Дзевінскі Град
славацк.: Devínsky hrad
48°10′26″ пн. ш. 16°58′41″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Сайт muzeumbratislava.sk/hrad…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Дзевінскі замак

Гісторыя

правіць

Першае ўмацаванне на месцы Дзевіна з'явілася яшчэ ў рымскія часы і было адным з умацаванняў абарончай сістэмы Лімес Раманус. Вялікамараўскі замак Дзевін упершыню згадваецца ў 864 годзе ў фульдскім летапісе як «Довіна». Замак гуляў важную ролю ў абароне Вялікай Маравіі ад франкаў. Пасля падзення Вялікай Маравіі на некаторы час згубіў сваё значэнне, але ў XIII ст. зноў стаў гуляць важную ролю падчас сутыкненняў Аўстрыі і Венгрыі. У XV ст. замак быў пашыраны. У XVI ст. сям'я Батары значна ўмацавала замак. У XVIII ст., у сувязі з паражэннем Асманскай імперыі замак перастаў гуляць важную ролю і быў занядбаны. У 1809 годзе напалеонаўская армія ўзарвала замак. У XIX ст. разваліны Дзевіна, былой вялікамараўскай крэпасці сталі легендарным месцам.

Спасылкі

правіць