Дзень святой Люсіі
Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах.
Дзень святой Люсіі | |
---|---|
Святочная працэсія ў Швецыі | |
Тып | |
Адзначаецца | Швецыя, Фінляндыя, Нарвегія, Данія, Сіцылія |
Дата | 13 снежня |
Святкаванне | богаслужэнні, народныя гулянні |
Гісторыя
правіцьЛічыцца, што назва свята звязана з пакутніцай з Сіракузаў — святой Люсіяй, аслепленай і забітай за веру ў Хрыста. Аднак, існуе легенда, што нейкая Люсія жыла ў Сярэднявеччы і была жонкай шведскага рыбака. Аднойчы яе муж адправіўся ў мора, але разгулялася бура. Нячыстая сіла, якая гуляла па Зямлі ў гэтую ноч, пагасіла маяк, і тады Люсія выйшла на высокую скалу з ліхтаром, каб асвятляць любімаму дарогу да прычала. Чэрці раззлаваліся, напалі на дзяўчыну і адрэзалі ёй галаву. Але нават пасля смерці яе прывід стаяў на скале з ліхтаром.
У Паўночнай Еўропе
правіцьУ дзень святой Люсіі ў Стакгольме і Хельсінкі праходзяць цырымоніі выбараў і каранацыі Люсіі, якую ўпрыгожваюць ў белую сукенку і апранаюць вянок з запаленых свечак, пасля чаго пачынаецца ўрачыстае карнавальнае шэсце дзяцей. Шведская каранацыя праходзіць у нацыянальным музеі Скансэн, а фінская — у галоўным саборы Хельсінкі. Убранне «каралевы свята» сімвалічнае: белая сукенка азначае нявіннасць і чысціню, чырвоны пояс, якім яна падпяразана — пакутніцкую смерць, вянок — німб, сімвал святасці, а падпаленыя свечкі — святло. У кожнай школе таксама выбіраюць сваю Люсію і ладзяць святы са спевамі традыцыйных гімнаў.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзень святой Люсіі