Дзеці славы (фільм)
Дзеці славы (венг.: Szabadsag, Szerelem) — венгерскі фільм пра венгерскае паўстанне 1956 года ды матч «Кроў у басейне». Фільм дубляваны па-беларуску тэлеканалам Белсат. Прэм'ера на тэлеканале Белсат адбылася 24 чэрвеня 2012 г. у 22:00.
Дзеці славы | |
---|---|
Szabadsag, Szerelem | |
Жанр | драма |
Рэжысёр | Крысціна Года |
Прадзюсар |
Эндру Вайна Сандор Дзем'ян |
Сцэнарыст | Джо Эштэрхаз |
У галоўных ролях |
Ката Дабо Іван Фэн'я Шандар Чанні Каралі Гестэшы Ілдзіко Бансагі Вікторыя Шаваі |
Аператар | Буда Гуляш |
Кампазітар | Нік Глэні-Сміт |
Кінакампанія | C2 Pictures |
Працягласць | 123 хвіл. |
Краіна | Венгрыя, ЗША |
Мова | венгерская |
Год | 2006 |
IMDb | ID 0486219 |
Афіцыйны сайт (венг.) |
Сюжэт
правіцьІдзе 1956 год. У центры сюжэту Каралі Сабо – капітан алімпійскай зборнай Венгрыі па водным пола. Ягоная кар’ера паспяхова развіваецца: ён упадабанец як шараговых заўзятараў, так і высокапастаўленых чыноўнікаў. Наперадзе ў яго бясхмарная будучыня, слава, увага дзяўчат. Але ўсё мяняецца за адзін дзень. Каханне, рэвалюцыя, танкі на вуліцах Будапешта, целы расстраляных – усё гэта штурхае маладога спартоўца ў вір паўстання. Фільм распавядае пра гістарычныя падзеі, звязаныя з венгерскім паўстаннем 1956 года, а таксама нагадвае пра знакаміты «крывавы» паўфінал па водным пола паміж зборнымі СССР і Венгрыі на алімпіядзе ў Мельбурне.
Пракат
правіцьФільм з'явіўся ў кінатэатрах Венгрыі 23 кастрычніка 2006 года 50-й гадавіны рэвалюцыі. 29 кастрычніка 2006 года быў паказаны ў Белым доме для прэзідэнта Джорджа Буша.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 13 мая 2012.
- - «Дзеці славы». Трэйлер