Дзмітрый Анатолевіч Смалякоў

Дзмітрый Анатолевіч Смалякоў (нар. ?) — беларускі філосаф, паэт, пісьменнік. Магістр філасофскіх навук (2008), кандыдат філасофскіх навук (2016)[1].

Дзмітрый Анатолевіч Смалякоў
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, пісьменнік, паэт
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук (2016)
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў у 2008 годзе факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, у 2008 годзе — філасофскае аддзяленне Беларускага калегіума. Абараніў магістарскую працу «Феномен рэлігійнасці ў кантэксце Беларускай культуры XVI—XVIII стагоддзяў», у 2016 годзе — кандыдацкую дысертацыю па тэме «Сацыяльна-філасофскія погляды мысліцеляў Беларусі ў кантэксце рэлігійнай палемікі канца XVI - сярэдзіны XVII стагоддзя»[1].

Працаваў галоўным спецыялістам, навуковым супрацоўнікам упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Інстытута філасофіі НАН Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Напрамкі даследаванняў: беларуская філасофія, гісторыя рэлігіі, гісторыя ідэй, марксізм, постструктуралізм[1].

Узнагароды правіць

Лаўрэат прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за 2020 год за манаграфію «Cацыяльна-філасофскія погляды рэлігійных палемістаў у Беларусі канца XVI — сярэдзіны XVII стагоддзя».

Бібліяграфія правіць

  • Cацыяльна-філасофскія погляды рэлігійных палемістаў у Беларусі канца XVI — сярэдзіны XVII стагоддзя. Мінск, 2020
Удзел у калектыўных працах
  • Анталогія філасофскай думкі Беларусі: дапаможнік для студэнтаў : у 3 т. Т. 1. Мінск, 2017.
  • Узнагароды, прызнанне. Прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшую навуковую публікацыю 2020 г.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць