Дзмітрый Георгіевіч Джангіраў

Дзмітрый Георгіевіч Джангіраў (22 верасня 1966, Кіеў, УССР, СССР) — украінскі журналіст, палітычны эксперт, палітолаг.

Дзмітрый Георгіевіч Джангіраў
укр.: Дмитро Георгійович Джангіров
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 22 верасня 1966(1966-09-22) (57 гадоў)
Месца нараджэння г. Кіеў
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адукацыя правіць

1989 — Кіеўскі політэхнічны інстытут, факультэт хіміка-тэхналагічны

Журналісцкая дзейнасць правіць

19891992 — інжынер, НДІ калоіднай хіміі і хіміі вады

1992 — адзін з заснавальнікаў грамадска-палітычнага аб'яднання «Новая Украіна», працаваў у сакратарыяце

19941995 — палітычны аглядальнік штотыднёвага аналітычнага зборніка «УНІАН-Палітыка»

1995—1998 — рэдактар аддзела «Дзяржава і эканоміка» штотыднёвіка «Бізнес»

1998—1999 — галоўны рэдактар штодзённай газеты «Вячэрнія весткі»

2000—2001 — галоўны рэдактар газеты «Слова Бацькаўшчына»

Працаваў аналітыкам на канале «1+1»

Быў дырэктарам ТРК «Кіеў»

Джангиров з'яўляецца пастаянным аўтарам шматлікай колькасці публікацый палітычнага характару на «LB.UA»[1] (галоўны редактор — Соня Кошкіна). Таксама яго артыкулы можна знайсці на сайце інтэрнэт-выдання «Обозреватель»[2]

Скандалы правіць

У красавіку 2015 года ў прыватнай перапісцы з карыстальнікам сацсеткі Facebook выказаў фразу, якая прывяла да пэўнага рэзанансу: «Ну, якая яны „Нябесная сотня“, калі амаль усім складам цяпер у пекле серу смокчуць?! І , дарэчы, смактаць будуць — наперадзе ў іх вечнасць!» Калі гэтая прыватная перапіска была апублікаваная, Джангіраў патлумачыў, што апанент прыніжаў яго годнасць і фраза была адрасаваная толькі апаненту. Перад усім грамадствам, а таксама сваякамі Нябеснай сотні, Джангіраў папрасіў прабачэння[3].

Зноскі