Дзмітрый Міхайлавіч Карзюк
Дзмітрый Міхайлавіч Карзюк (6 лістапада 1971, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з 2021). Генерал-маёр міліцыі (2023)[1].
Дзмітрый Міхайлавіч Карзюк | |
---|---|
Нараджэнне |
6 лістапада 1971 (53 гады) |
Адукацыя | |
Ваенная служба | |
Прыналежнасць | рэжым Лукашэнкі |
Званне |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 6 лістапада 1971 года ў Мінску.
У 1989—1991 гадах служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
У органах унутраных спраў з 1993 года. У верасні 1993 года быў прыняты на службу інспектарам дарожна-патрульнай службы 3-га матарызаванага ўзвода асобнага батальёна ДПС ДАІ Упраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Затым служыў камандзірам узвода, з 1996 па 2002 гады — камандзірам асобнай роты ДПС УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. У 2001 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь[2].
Па лістапад 2006 года ўзначальваў аддзел ДПС і прафілактыкі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама[2].
З лістапада 2006 па студзень 2008 года — начальнік аддзела ДАІ міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі УУС адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска[2].
Са студзеня 2008 года па май 2016 года — начальнік упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МГБ ГУУС Мінскага гарвыканкама[2].
26 мая 2016 года прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[3].
25 кастрычніка 2021 года прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[4][5].
2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла Карзюка ў амерыканскі санкцыйны спіс[6]. Таксама ён трапіў пад санкцыі Канады[7].
Хобі
правіцьГуляе ў аматарскай хакейнай камандзе.
Узнагароды
правіць- медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» (2013)[8],
- ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені (2020)[9],
- медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені,
- медаль «За бездакорную службу» ІІ ступені,
- медаль «За бездакорную службу» І ступені.
Зноскі
- ↑ Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі прысвоена Дзмітрыю Карзюку
- ↑ а б в г Корзюк Дмитрий Михайлович(недаступная спасылка)
- ↑ Новым кіраўніком ДАІ стаў Дзмітрый Карзюк
- ↑ Дзмітрый Карзюк назначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 25 октября 2021 года № 418 «О Д. М. Корзюке»
- ↑ ЗША, Канада і Брытанія ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі . Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 11 снежня 2021.
- ↑ Backgrounder: Belarus sanctions (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады . Праверана 2 студзеня 2022.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні» Архівавана 25 кастрычніка 2021.