Дзмітрый Яўгенавіч Сычоў
Дзмітрый Сычоў (нар. 26 кастрычніка 1983, Омск, СССР) — расійскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2002—2010).
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дзмітрый Яўгенавіч Сычоў | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
26 кастрычніка 1983[1] (41 год) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Расія | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьПачынаў кар’еру ў родным Омску. Добрая гульня за тамбоўскі «Спартак» дазволіла яму ў 2002 годзе перайсці ў склад чэмпіёна краіны — маскоўскі «Спартак», дзе яскрава раскрыўся яго талент. У сезоне 2003/2004 выступаў у Францыі за «Марсель», а ў 2004 годзе вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком маскоўскага «Лакаматыва». У сезоне 2004 прывёў гэты клуб да чэмпіёнскага тытула, а сам быў прызнаны найлепшым іграком расійскага чэмпіянату. Пасля доўгі час паспяхова гуляў за «Лакаматыў». У другой палове 2012 года перастаў трапляць у асноўны склад маскоўскай каманды, і ў сакавіку 2013 года на правах арэнды перайшоў у мінскае «Дынама»[2]. Па заканчэнні арэнды ў «Дынама» ў ліпені 2013 года перабраўся ў ніжагародскую «Волгу»[3], у якой правёў сезон 2013/14.
Улетку 2014 года вярнуўся ў «Лакаматыў». Маючы кантракт з чыгуначнікамі яшчэ на год, не трапіў у заяўку на новы сезон Прэм’ер-лігі. «Лакаматыў» шукаў для Сычова варыянт арэнды, і толькі ў сакавіку 2015 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе іграка ў казахстанскі «Акжэтпес». У лістападзе 2015 года па заканчэнні тэрміна кантракта пакінуў «Лакаматыў».
Пасля зыходу з «Лакаматыва» праходзіў прагляды ў розных азіяцкіх клубах, гуляў у міні-футбол. У ліпені 2017 года вярнуўся ў «Лакаматыў» і стаў выступаць за другую каманду клуба «Казанка» ў трэцім дывізіёне. Пакінуўшы па завяршэнні сезона «Казанку», на працягу года заставаўся без клуба. У жніўні 2019 года папоўніў склад армянскага «Пюніка», аднак ні разу не згуляў за яго. У снежні 2019 года пакінуў каманду[4] і хутка абвясціў аб завяршэнні кар’еры[5].
Міжнародная кар’ера
правіцьЗ 2002 па 2010 гады выступаў за нацыянальную зборную Расіі. У яе складзе трапляў на чэмпіянат свету 2002 і чэмпіянаты Еўропы 2004 і 2008, на апошнім атрымаў бронзавы медаль.
Крыніцы
правіць- ↑ Dmitri Sychev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Официально: Сычев перешел в минское «Динамо» (руск.)(недаступная спасылка). soccer.ru (6 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2013.
- ↑ «Волга» объявила об аренде Сычева (руск.). sports.ru (12 ліпеня 2013). Праверана 8 мая 2024.
- ↑ Сычев покинул «Пюник». Он не сыграл ни одного матча за клуб (руск.). by.tribuna.com (6 снежня 2019). Праверана 8 мая 2024.
- ↑ Сычев завершил карьеру (руск.). by.tribuna.com (10 снежня 2019). Праверана 8 мая 2024.