Дзмітрый Эдуардавіч Крук
Дзмітрый Эдуардавіч Крук — беларускі эканаміст.
Дзмітрый Эдуардавіч Крук | |
---|---|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьВыпускнік ліцэя БДУ. Скончыў эканамічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «эканамічная тэорыя» (2002), магістратуру па спецыяльнасці «фінансы і крэдыт» (2004) і аспірантуру па спецыяльнасці «эканамічная тэорыя» (2008).
У 2003 г. працаваў у якасці навуковага супрацоўніка Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі. З 2003 г. па 2010 г. з’яўляўся супрацоўнікам Даследчага цэнтру ІПМ. З 2004 г. па 2020 г. — выкладаў эканамічныя дысцыпліны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
З 2010 г. па 2021 г. з’яўляўся старшым навуковым супрацоўнікам Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC. З 2021 г. — старшы навуковы супрацоўнік BEROC (Кіеў).
Cфера даследчых інтарэсаў: манетарная палітыка, фінансава-крэдытныя сістэмы, эканамічны рост, развіццё краін з пераходнай эканомікай.
Выступае як эксперт у СМІ.