Дзявочы Калодзеж

Дзявочы Калодзеж — культавая крыніца, помнік культуры і гісторыі.

Дзявочы Калодзеж
Агульны выгляд крыніцы
Размяшчэнне БеларусьВіцебская вобласць
Найбліжэйшы горад Полацк

Геаграфія правіць

Дзявочы Калодзеж размешчаны ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці.

Крыніца знаходзіцца ў балоцістым лясным урочышчы, прыблізна за 2 км на паўночны-захад ад вёскі Гірсіна (Жыхары) Полацкага раёна.

Апісанне правіць

Крыніца ўяўляе сабой азярцо. Берагі ўмацаваны бярвеннем — зроблены вялікі зруб. Устаноўлены крыж. Зімой не замярзае.

Вада з крыніцы правіць

Вада прэсная. Сярод вернікаў лічыцца, што вада дапамагае пры захворваннях вачэй, ног.

Легенды правіць

Крыніца мае сумную легенду аб сваім з’яўленні: Дзяўчына ўцякала ад мужчыны, часам кажуць салдата, які жадаў авалодаць ёю. Стомленая яна ўсклікнула: «Каб праваліцца мне на гэтым месцы — толькі б не дастацца яму!» У гэты момант яна і правалілася, а на яе месцы вылілася крыніца, або як кажуць — утварыўся калодзеж.

Літаратура правіць

Уладзімір Лобач «Дзявочы калодзеж ля в. Жыхары Полацкага р-на: сімвалічны статус, рытуальныя функцыі і праблемы захавання культавага аб’екта»

Спасылкі правіць

Сайт Родники Беларуси