Дзяжурная аптэка (тэлесерыял)

Дзяжурная аптэка (ісп.: Farmacia de guardia) — іспанскі гумарыстычны серыял, які выходзіў на экраны ў сябе на радзіме на канале Antena 3[es] з 19 верасня 1991 года па 28 снежня 1995 года. Адзін з самых паспяховых іспанскіх серыялаў, які атрымаў шмат узнагарод.

Дзяжурная аптэка
Farmacia de guardia
Жанр сіткам
Аўтар(ы) Антоніа Мерсэра[d]
Рэжысёр(ы)
Сцэнарыст(ы)
Кампазітар
Краіна вытворчасці Іспанія
Мова іспанская
Колькасць сезонаў 5
Колькасць выпускаў 169
Першы выпуск 19 верасня 1991
Вытворчасць
Працягласць 25–30 хвілін (эпізод)
Тэлеканал(ы) Antena 3[d]
Храналогія
Наступныя перадачы Дзяжурная аптэка. Апошняе дзяжурства (2010)
Спасылкі
atresplayer.com/antena3/…
IMDb ID 0098794

Цыфры і даты правіць

Серыял быў першай спробай у гэтым напрамку для тэлевізійнай сеткі Antena 3, працу над якой ачоліў рэжысёр Антоніа Мерсера (Antonio Mercero). 28 снежня 1995 г. была паказана апошняя серыя працягласцю ў 50 хвілін, якая дасягнула рэйтынгу ў 62,8% з 11,5 млн. гледачоў. Усяго ў Іспаніі серыял трансліраваўся пяццю сезонамі, а пазней яшчэ раз чатырма.

У сакавіку 2010 г. быў выпушчаны поўнаметражны фільм — «Дзяжурная аптэка. Апошняе дзяжурства» (Farmacia de Guardia. La última guardia), зняты на аснове серыяла з удзелам асноўных акцёраў ранейшага складу. Гэта была спроба зазірнуць у лёсы персанажаў праз 15 гадоў пасля падзей, паказаных у серыяле.

Сюжэт правіць

Серыял распавядае пра жыццё сямейства гаспадыні аптэкі фармацэўта Лурдэс Кана, яе двух сыноў - Кіке і Гільерма, былога мужа - Адольфа Сегура, бацькі - дона Энрыке, якія ўвесь час патрапляюць у розныя забаўныя сітуацыі, у якіх таксама ўдзельнічаюць іх сябры, суседзі і наведвальнікі аптэкі: асістэнткі фармацэўта Пілі і Рэйс, сяброўкі Лурдэс Каталіна і Бягонія, суседкі доння Пакіта, донна Роза з мужам - донам Рыкарда, Марыкілья, Сандра і нават паліцэйскія - сяржант Рамералес і Марыя дэ ла Энкарнасьён.

Персанажы правіць

Асноўныя правіць

  • Лурдэс Кана (Concha Cuetos): фармацэўт, ўладальніца аптэкі. У разводзе з Адольфа, з якім мае траіх дзяцей: Ізабель, Кіке і Гільерма.
  • Адольфа Сегура (Carlos Larrañaga): былы муж Лурдэс, з якім яна падтрымлівае добрыя адносіны, нягледзячы на авантуры і нязручныя сітуацыі, у якія ён увесь час уцягвае сваю былую жонку. Ён гульняман і бабнік, з-за чаго ўвесь час адчувае недахоп грошай, але пры гэтым добры сябар і бацька.
  • Гільерма Сегура Кана (Julián González): малодшы сын Лурдэс і Адольфа. Абаяльны і вельмі непаслухмяны хлопчык, вучыцца ў сярэдняй школе.
  • Энрыке "Кіке" Сегура Кана (Miguel Ángel Garzón): старэйшы Сын Лурдэс і Адольфа. Спачатку заканчвае сярэднюю школу, потым - вучыцца ва ўніверсітэце на біёлага, займаецца экалогіяй. Любіць жывёл і ўвесь час прыносіць іх ў аптэку.
  • Дон Энрыке Кана (José Soriano): бацька Лурдэс, таксама былы фармацэўт. Удавец і лавелас, які асабліва цануе загранічных красунь, маладзейшых за сябе, якія адказваюць яму ўзаемнасцю.
  • Пілі Фернандэс (Maruchi León): першая асістэнтка Лурдэс, вельмі наіўная дзяўчына.
  • Рэйс "Каралева" Рамера (África Gozalbes): другая асістэнтка Лурдэс, мае адкрыты і вясёлы характар.

Другарадныя правіць

  • Сандра (Emma Ozores): танцаўшчыца з суседняга бара для мужчын "Котка ў ботках", асістэнтка Лурдэс у апошнім сезоне.
  • Фані (Alicia Rozas): дзяўчынка, якую часова прымае сям'я Кана-Сегура, не ведаючы, што яе маці з'яўляецца ашуканкай і знаходзіцца ў турме.
  • Доння Пакіта (Esperanza Grases): кліентка аптэкі, жыве побач разам са сваім катом Алехандра II, старая і безуважлівая, але добрая і наіўная.
  • Донна Роза (María Luisa Ponte): кліентка аптэкі, жыве побач разам з мужам Рыкарда, уладная і скандальная.
  • Дон Рыкарда (Luis Ciges): муж донны Розы, бязвольны і ўвесь час хворы.
  • Сяржант Рамералес (Cesáreo Estébanez): паліцэйскі, які звычайна патрулюе раён.
  • Марыя дэ ла Энкарнасьён (María Garralón): паліцэйская, якае патрулюе раён разам з Рамералесам.
  • Ізабель Сегура Кана (Eva Isanta): дачка Лурдэс і Адольфа, якая жыве на Канарскіх астравах. Замужам за гінеколагам Марсела, мае дачку.
  • Карлас Вергара (Álvaro de Luna): класны кіраўнік Гільерма і жаніх Лурдэс на некаторы час.
  • Чэнча (Ángel Pardo): баксёр, у пачатку серыяла ён жаніх Пілі, пазней ён працуе афіцыянтам у кафэ насупраць аптэкі. Сустракаецца з усімі асістэнткамі Лурдэс па меры іх працаўладкавання ў аптэку.
  • Каталіна (Ángeles Macua): сяброўка Лурдэс, вядзьмарка і варажбітка, прыкідваецца аргенцінай, хоць на самой справе паходзіць з іспанскай правінцыі.
  • Бягонія (Mercedes Alonso): сяброўка Лурдэс, шапаголік, як і Лурдэс таксама ў разводзе.

Спасылкі правіць