Дзяніс Ігаравіч Пастухоў
Дзяніс Пастухоў (нар. 3 красавіка 1991, Магілёў, Беларусь) — беларускі баскетбаліст.
Нарадзіўся |
3 красавіка 1991 (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | атакавальны абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Біяграфія
правіцьВыхаванец магілёўскага баскетбола. Першым трэнерам быў Уладзімір Іванавіч Капылоў.
У 2008 годзе з’ехаў выступаць у Расію. Прыняў расійскае грамадзянства, выступаў за моладзевую зборную Расіі (U-20) на чэмпіянаце Еўропы-2011.
У верасні 2010 года падпісаў кантракт з «Ніжнім Ноўгарадам». У 2013 годзе вярнуўся ў Беларусь, выступаў за клубы «Горадня-93» і «Цмокі-Мінск», стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Беларусі ў сезоне 2014/2015.
У 2015 годзе прыпыніў прафесійную кар’еру з-за праблем са здароўем. У 2017—2019 гадах выступаў за магілёўскі «Барысфен», быў яго капітанам у сезоне 2017/2018. У 2020 годзе Пастухоў увайшоў у трэнерскі штаб «Барысфена». Вясной 2021 года аднавіў гульнявую кар’еру ў якасці які гуляе трэнера.