Адкрыць галоўнае меню

Дзяніс Аляксандравіч Галайда

Футбол
Дзяніс Галайда
Denys Golaydo.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Аляксандравіч Галайда
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1984(1984-06-03)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Сцяг Расіі Расія
Рост 168 см
Вага 64 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2003 — 2010 Сцяг Украіны Таўрыя (Сімферопаль) 141 (5)
2005 — 2006   Сцяг Украіны Закарпацце (Ужгарад) 36 (1)
2011 — 2013 Сцяг Украіны Металург (Данецк) 61 (2)
2014 Сцяг Беларусі Слуцк 10 (0)
2014 — 2015 Сцяг Украіны Металург (Данецк) 1 (0)
2015 — 2017 Сцяг Крыма ТСК (Сімферопаль) 31 (1)
Нацыянальная зборная**
2003 — 2004 Сцяг Украіны Украіна (да 21) 6 (1)
2008 Сцяг Украіны Украіна 4 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 ліпеня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Дзяніс Галайда (нар. 3 чэрвеня 1984, Сімферопаль) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца. У 2008 годзе правёў чатыры матчы за нацыянальную зборную Украіны.

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Выхаванец крымскага футбола (вучылішча Алімпійскага рэзерву, сяло Красналессе). У складзе «Таўрыі» ў Вышэйшай лізе Украіны дэбютаваў у 17-гадовым узросце, пры трэнеры Анатоле Заяеве.

У лістападзе 2008 у чвэрцьфінальным паядынку Кубка Украіны супраць «Металіста» атрымаў пералом ключыцы і выбыў да канца сезону. Пасля таго як галоўным трэнерам у лістападзе 2010 стаў Валерый Пятроў, Галайда разам з Аляксандрам Каўпаком і Ільём Галюзам былі пераведзены ў дубль, нягледзячы на тое што яны доўгі час былі лідарамі каманды [2]. Перад апошнім восеньскім матчам «Таўрыі» ў чэмпіянаце Украіны супраць «Ворсклы», Галайда быў вернуты ў першую каманду [3].

У пачатку снежня 2010 года падпісаў трохгадовы кантракт з данецкім «Металургам» [4]. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2013 па ўзаемнай згодзе з клубам атрымаў статус свабоднага агента[5].

У канцы сакавіка 2014 падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Слуцкам»[6]. У складзе слуцкага клуба трывала выступаў у аснове на пазіцыі правага (часам таксама левага) паўабаронцы. У маі 2014 атрымаў траўму, у канцы таго ж месяца вярнуўся ў асноўны склад, але стаў атрымоўваць менш часу. 23 чэрвеня 2014 кантракт са «Слуцкам» быў скасаваны[7][8].

У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Металург»[9]. З-за траўмы, аднак, доўгі час не з’яўляўся на полі, і толькі ў лістападзе 2014 стаў гуляць за моладзевую каманду данчан. У выніку, згуляў у асноўнай камандзе толькі адзін матч, а ўлетку 2015 года «Металург» спыніў існаванне.

Пасля распаду «Металурга» Дзяніс вярнуўся ў Крым, стаўшы іграком клуба ТСК. У дэбютным матчы чэмпіянату Крыма забіў гол у браму севастопальскага СКЧФ. У ліпені 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

МижнароднаяПравіць

У 2006 годзе пагадзіўся дапамагчы зборнай крымскіх татараў на турніры не прызнаных краін ELP Cup.

У нацыянальнай зборнай Украіны дэбютаваў 26 сакавіка 2008 года ў таварыскім матчы са зборнай Сербіі (2:0), у якім адзначыўся галявой перадачай на Андрэя Шаўчэнку.

ДасягненніПравіць

  •   Уладальнік Кубка Украіны: 2009/10

Зноскі

  1. Denys Golaydo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Таврия»: Ковпак, Голайдо и Галюза переведены в дубль (руск.) . Football.ua (10 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 2012/03-11. Праверана 4 снежня 2010.
  3. Голайдо возвращается в первую команду (руск.) . Football.ua (25 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 2012/03-11. Праверана 4 снежня 2010.
  4. Денис Голайдо — первый новичок «Металлурга» (руск.) . Официальный сайт ФК «Металлург» (Донецк) (3 снежня 2010). Праверана 4 снежня 2010.
  5. Голайдо: «Из Металлурга ухожу, но не факт, что в Таврию»
  6. Приключения иностранцев в Слуцке. Часть 2. «І покажем, що ми, браття, козацького роду»
  7. Голайдо покинул "Слуцк"
  8. Почему Денис Голайдо покинул «Слуцк»
  9. Голайдо вернулся в донецкий Металлург

СпасылкіПравіць