Ілья Сяргеевіч Галюза
Ілья Галюза (нар. 16 лістапада 1979, Архангельск, РСФСР) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Ілья Сяргеевіч Галюза | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
16 лістапада 1979[1][2] (44 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малодшы брат Ільі, Сяргей Галюза, таксама з’яўляецца прафесійным футбалістам. З 2008 па 2014 год браты праводзілі штогадовы дзіцячы турнір па футболе «Кубак мары»[3].
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец дзіцячай школы луганскай «Зары». Першыя трэнеры — Аляксандр Шакун і Валерый Галустаў[4].
Пачаў кар’еру ў «Зары», пазней перайшоў у адэскі «Чарнаморац». З 2003 па 2005 (з невялікім перапынкам) гуляў у чэмпіянаце Беларусі за магілёўскі «Дняпро-Трансмаш».
У 2006 годзе выступаў за літоўскі «Шаўляй». У складзе каманды забіў у чэмпіянаце Літвы 16 мячоў, стаў другім бамбардзірам першынства, стаў лепшым асістэнтам A Лігі і быў прызнаны лепшым легіянерам па версіі сайта Futbolas.lt.
«Таўрыя»
правіцьЗ сярэдзіны сезону 2006/07 выступаў за сімферопальскую «Таўрыю». Разам з камандай стаў уладальнікам Кубка Украіны 2009/10. Усяго за «Таўрыю» ў чэмпіянаце Украіны правёў 123 матчы і забіў 6 мячоў. Пасля таго як віцэ-прэзідэнтам «Таўрыі» стаў Дзмітрый Сялюк Галюза разарваў кантракт з клубам і пакінуў яго ў статусе свабоднага агента[5].
«Зара»
правіцьУ сярэдзіне сезону 2011/12 падпісаў двухгадовы кантракт з луганскай «Зарой»[6]. У снежні 2013 года пакінуў луганскі клуб[7].
«Шахцёр»
правіцьУ сакавіку 2014 года пасля прагляду падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[8]. У салігорскім клубе замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. Па выніках сезону 2014 быў прызнаны аматарамі «Шахцёра» лепшым іграком каманды[9].
У студзені 2015 года стала вядома, што Ілья пакіне «Шахцёр»[10]. 27 студзеня было афіцыйна абвешчана аб раставанні з гарнякамі[11].
«Белшына»
правіцьУ сакавіку 2015 года прыбыў на прагляд у бабруйскую «Белшыну»[12] і ў выніку пачаў сезон 2015 у складзе гэтага клуба. У сезоне 2015 перастаў лічыцца легіянерам у чэмпіянаце Беларусі[13]. Здолеў замацавацца на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, стаў адным з лідараў каманды, якой дапамог заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі 2015.
У студзені 2016 года стала вядома, што новае кіраўніцтва «Белшыны» не будзе падаўжаць кантракт з большай часткай ігракоў, у тым ліку і Галюзам[14].
«Дняпро»
правіцьУ лютым 2016 года Ілья стаў трэніравацца разам з магілёўскім «Дняпро» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[15]. У «Дняпро» Галюза стаў капітанам каманды і дапамог ёй па выніках сезону 2016 вярнуцца ў Вышэйшую лігу, аднак сам пакінуў каманду.
У студзені 2018 года, завяршыўшы кар’еру, стаў працаваць дзіцячым трэнерам у структуры магілёўскага клуба[16].
Дасягненні
правіць- Уладальнік Кубка Украіны: 2010
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2014
Зноскі
- ↑ Ilya Galyuza // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ilya Galiuza // FBref.com
- ↑ «Кубок мечты» братьев Галюза (руск.). sport.ua (23 снежня 2008). Праверана 22.04.2014.
- ↑ Илья Галюза привез Кубок Украины в Луганск (руск.). Террикон (2 чэрвеня 2010). Праверана 22.04.2014.
- ↑ «Таврия» рассталась с Пищуром (руск.). Football.ua (11 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 20.02.2012.
- ↑ Галюза — игрок «Зари» (руск.). Football.ua (30 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 20.02.2012.
- ↑ Юрий Вернидуб: «Зарю» покидает только Галюза»
- ↑ Илья Галюза стал игроком «Шахтера»
- ↑ Болельщики солигорского "Шахтера" лучшим игроком сезону в команде назвали Илью Галюзу
- ↑ Кашевский, Осипенко и Галюза покинут «Шахтер»
- ↑ Илья Галюза не продлил контракт с "Шахтером"
- ↑ Илья Галюза прибыл на просмотр в "Белшину"
- ↑ Карамушка и Галюза перестали считаться легионерами
- ↑ Сплошной Бобруйск. С Ежуровым в ажуре?
- ↑ Илья Галюза продолжит карьеру в "Днепре"
- ↑ Галюза завершил карьеру и стал тренером в школе «Днепра»