Дзяніс Аляксандравіч Галайда
Дзяніс Галайда (нар. 3 чэрвеня 1984, Сімферопаль) — украінскі футбаліст, паўабаронца. У 2008 годзе правёў чатыры матчы за нацыянальную зборную Украіны.
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Дзяніс Аляксандравіч Галайда | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
3 чэрвеня 1984[1][2] (40 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 168 см | ||||||||||||||||||
Вага | 64 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец крымскага футбола (вучылішча Алімпійскага рэзерву, сяло Красналессе). У складзе «Таўрыі» ў Вышэйшай лізе Украіны дэбютаваў у 17-гадовым узросце, пры трэнеры Анатоле Заяеве.
У лістападзе 2008 года ў чвэрцьфінальным паядынку Кубка Украіны супраць «Металіста» атрымаў пералом ключыцы і выбыў да канца сезона. Пасля таго як галоўным трэнерам у лістападзе 2010 года стаў Валерый Пятроў, Галайда разам з Аляксандрам Каўпаком і Ільём Галюзам былі пераведзены ў дубль, нягледзячы на тое што яны доўгі час былі лідарамі каманды[3]. Перад апошнім восеньскім матчам «Таўрыі» ў чэмпіянаце Украіны супраць «Ворсклы», Галайда быў вернуты ў першую каманду[4].
У пачатку снежня 2010 года падпісаў трохгадовы кантракт з данецкім «Металургам»[5]. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2013 года па ўзаемнай згодзе з клубам атрымаў статус свабоднага агента[6].
У канцы сакавіка 2014 года падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Слуцкам»[7]. У складзе слуцкага клуба трывала выступаў у аснове на пазіцыі правага (часам таксама левага) паўабаронцы. У маі 2014 года атрымаў траўму, у канцы таго ж месяца вярнуўся ў асноўны склад, але стаў атрымоўваць менш часу. 23 чэрвеня 2014 года кантракт са «Слуцкам» быў скасаваны[8][9].
У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Металург»[10]. З-за траўмы, аднак, доўгі час не з’яўляўся на полі, і толькі ў лістападзе 2014 года стаў гуляць за моладзевую каманду данчан. У выніку, згуляў у асноўнай камандзе толькі адзін матч, а ўлетку 2015 года «Металург» спыніў існаванне.
Пасля распаду «Металурга» Дзяніс вярнуўся ў Крым, стаўшы іграком клуба ТСК. У дэбютным матчы чэмпіянату Крыма забіў гол у браму севастопальскага СКЧФ. У ліпені 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Мижнародная кар’ера
правіцьУ 2006 годзе пагадзіўся дапамагчы зборнай крымскіх татараў на турніры непрызнаных краін ELP Cup.
У нацыянальнай зборнай Украіны дэбютаваў 26 сакавіка 2008 года ў таварыскім матчы са зборнай Сербіі (2:0), у якім адзначыўся галявой перадачай на Андрэя Шаўчэнку.
Дасягненні
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Denys Golaydo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Denys Holaydo // FBref
- ↑ Таврия: Ковпак, Голайдо и Галюза переведены в дубль (руск.). football.ua (10 лістапада 2010). Праверана 7 мая 2024.
- ↑ Голайдо возвращается в первую команду (руск.). football.ua (25 лістапада 2010). Праверана 7 мая 2024.
- ↑ Денис Голайдо — первый новичок «Металлурга» (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт данецкага «Металурга» (3 снежня 2010). Праверана 4 снежня 2010.
- ↑ Голайдо: "Из Металлурга ухожу, но не факт, что в Таврию" (руск.). football.ua (6 снежня 2013). Праверана 7 мая 2024.
- ↑ Приключения иностранцев в Слуцке. Часть 2. «І покажем, що ми, браття, козацького роду» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Голайдо покинул "Слуцк" (руск.). football.by (24 чэрвеня 2014). Праверана 7 мая 2024.
- ↑ Почему Денис Голайдо покинул «Слуцк» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Голайдо вернулся в донецкий Металлург (руск.)(недаступная спасылка). footballfan.net.ua (11 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 сакавіка 2015.