Дзяніс Міхайлавіч Леўчанка

Дзяніс Леўчанка (нар. 26 красавіка 1978, г. Гродна, Беларусь) — беларускі футбольны трэнер.

Футбол
Дзяніс Міхайлавіч Леўчанка
Нарадзіўся 26 красавіка 1978(1978-04-26) (46 гадоў)
Грамадзянства

Клубная кар’ера правіць

У жаночым футболе з 2008 года. Працаваў у «Вікторыі» (Воранава), але пасля чарговага чэмпіянату яму спачатку змянілі ўмовы кантракта, а потым яго скасавалі. Пасля «Вікторыі» прыйшоў працаваць у «Белкард».

Зімой 2017 года ўзначаліў гродненскі «Нёман», адпачатку яе ўзнікненні. За чатыры сезоны жоўта-зялёныя правялі пад яго кіраўніцтвам 93 афіцыйныя сустрэчы, 44 з якіх скончыліся перамогай каманды. У чэмпіянаце краіны гарадзенкі згулялі 81 матч (+40=5-36, мячы 240—175), а таксама 12 матчаў у кубку краіны (+4=0-8, мячы 27-16). У двух першых сезонах «Нёман» пад яго кіраўніцтвамбыў пятым, а ў 2019 і 2020 гадах жоўта-зялёныя заваёўвалі бронзавыя ўзнагароды. У сакавіку 2021 года, за чатыры дні да старту новага чэмпіянату, вырашыў пакінуць каманду.

Зноскі

Спасылкі правіць