Дзяніс Прохараў
Дзяніс Прохараў, пазыўны Кіт (нар. 1995, Беларусь) — украінскі ваеннаслужачы, беларускі добраахвотнік, камандзір палка Каліноўскага (да 2024).
Дзяніс Прохараў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1995 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Камандаваў |
![]() |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьУ канцы 2014 года[1] у 18 гадоў з’ехаў з Беларусі ва Украіну, у 2015 годзе далучыўся да палка «Азоў»[2]. Быў інструктарам па фізічнай падрыхтоўцы, пазней прайшоў курс павышэння кваліфікацыі і стаў інструктарам па тактычнай падрыхтоўцы. У 2015 годзе Прохараў ваяваў пад Мар’інкай Данецкай вобласці ў складзе тактычнай групы «Беларусь»[3].
У ліпені 2019 года Прохараў атрымаў украінскае грамадзянства[4].
З пачаткам расійскага ўварвання ў 2022 годзе Прохараў далучыўся да абароны Кіева, удзельнічаў у баі за Бучу 3 сакавіка 2022 года, атрымаў аскепкавае раненне[3].
У красавіку 2024 г. Прохараў перадаў сваі абавязкі камандзіра палка Паўлу Шурмею.[5]
Узнагароды
правіць- медаль Ордэна Пагоні (2024)[6].
Крыніцы
правіць- ↑ «Возможно, нам не придется ехать в Беларусь на танках. Может, все решится само собой». Большое интервью с командиром полка Калиновского (руск.). Зеркало (15 чэрвеня 2022). Праверана 7 красавіка 2024.
- ↑ Камандзір палка Каліноўскага пра бой у Бучы . belsat.eu. Праверана 7 красавіка 2024.
- ↑ а б «Мне стыдно, что у меня такой сын». Авторы покаянных видео пришли к матерям беларусов, воюющих на стороне Украины (руск.)(недаступная спасылка). Медиазона Беларусь. Праверана 7 красавіка 2024.
- ↑ Літвінава, Алена. Яшчэ адзін беларускі добраахвотнік атрымаў грамадзянства Ўкраіны . Радыё Свабода (18 ліпеня 2019). Праверана 7 красавіка 2024.
- ↑ Рэформы ў Палку Каліноўскага - афіцыйная заява .
- ↑ Рада БНР узнагародзіла розных дзеячоў за заслугі перад беларускім народам . Рацыя (25 сакавіка 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.