Герб Малдовы ўяўляе сабой перасечаны шчыт, у верхняй частцы якога — чырвонае поле, у ніжняй — сіняе. У цэнтры шчыта намаляваная галава зубра, паміж рагамі якога размешчаная васьміканцовая зорка, справа ад галавы — пяціпялёсткавая ружа, злева — паўмесяц, звернуты і злёгку нахілены налева. Усе элементы на шчыце залацістыя (жоўтыя). Шчыт змешчаны на грудзях арла, які трымае ў дзюбе залаты крыж (арол-крыжак), у кіпцюрах: справа — зялёную аліўкавую галіну, злева — залаты скіпетр.

Герб Малдовы
Версіі
Дэталі
Зацверджаны 3 лістапада 1990
Заснаванне 13 ліпеня 1990
Выкарыстанне дзяржаўны герб Малдовы
Аўтарскі калектыў
Георгэ Врабіе, Марыя Догару
Ідэя герба Георгэ Врабіе

Герб Малдовы размешчаны ў цэнтры сцяга Малдовы.

Гл. таксама правіць