Дзяржаўны пераварот у Латвіі (1934)

Дзяржаўны пераварот у Латвіі, 1934 — антыканстытуцыйны захоп улады ў Латвіі прэм’ер-міністрам Карлісам Улманісам. Было прыпынена дзеянне канстытуцыі і распускаўся Сейм. У краіне былі ліквідаваныя ўсе палітычныя партыі і закрытыя многія газеты.

У ноч з 15 на 16 мая 1934 года ўсе ўрадавыя будынкі ў Рызе былі занятыя войскамі, паліцыяй і айзсаргамі. Апублікавана распараджэнне за подпісам прэм’ер-міністра Улманіса і ваеннага міністра генерала Балодзіса аб аб’яўленні ўсёй краіны на ваенным становішчы на ​​6 месяцаў (падоўжана да 1938 года). Адначасова прыпыненая дзейнасць Сейма надалей да правядзення «рэформы» канстытуцыі (Сейм так і не быў адноўлены). Прэзідэнту дзяржавы Алберту Квіесісу была дадзена магчымасць заставацца на сваёй пасадзе да заканчэння канстытуцыйных паўнамоцтваў, да красавіка 1936 года.

Пераварот прайшоў бяскроўна, грамадства не выступіла з пратэстамі.

Было арыштавана каля 2000 чалавек, уключаючы большасць лідараў ЛСДРП. Большая частка была неўзабаве вызвалена, самы працяглы тэрмін арышту не перавысіў года[1].

Спецыяліст па канстытуцыйным праве К. Дышлерс ў 1935 прапанаваў разуменне перавароту як прымянення ў публічным праве інстытута дзеяння ў чужой цікавасці без даручэння (лац. Negotiorum gestio)[2].

У гістарыяграфіі СССР пераварот у Латвіі называўся фашысцкім[3]. Англійскія гісторыкі П. Дэвіс і Д. Лінч апісваюць падзеі як атрыманне ўлады «фашыстоўскім Сялянскім саюзам і станаўленне Улманіса дыктатарам»[4].

Зноскі

  1. История Латвии: ХХ век, 2005
  2. Dišlers K. Negotiorum gestio publisko tiesību novadā. Tieslietu ministrijas vēstnesis, Nr. 1/1935
  3. Latvijas Padomju enciklopēdija. — Rīga: Galvenā enciklopēdiju redakcija, 1983. — Т. 3. — С. 258.
  4. Peter Davies and Derek Lynch. The Routledge companion to fascism and far-right. 2002. p. 22

Літаратура правіць

  • Жагарс Э. Фашистский переворот 15 мая 1934 года. В кн.: Латвия на грани эпох II — Рига: Авотс, 1988 — стр. 59—77. ISBN 5-401-00286-6
  • Jēkabsons, Ēriks, Ščerbinskis, Valters (sastādītāji). Apvērsums. 1934. gada 15. maija notikumi pētījumos un avotos. Rīga: Latvijas Nacionālais arhīvs, Latvijas Arhīvistu biedrība, 2012.
  • История Латвии: ХХ век. — Рига: Jumava, 2005. — С. 149—172. — 475 с. — ISBN 9984-05-866-2. (ссылки на главы)