Дзяржаўны ўніверсітэт даліны ракі Сагіна
Дзяржаўны ўніверсітэт даліны ракі Сагіна (англ.: Saginaw Valley State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў мястэчку Кохвіл у штаце Мічыган, ЗША.
Дзяржаўны ўніверсітэт даліны ракі Сагіна | |
---|---|
англ.: Saginaw Valley State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Saginaw Valley State University |
Заснаваны | 1963 |
Тып | дзяржаўны ўніверсітэт |
Студэнты | 8 028[1] і 6 558[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Кохвіл, Мічыган, ЗША |
Сайт | svsu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьВучэльня была заснавана ў 1963 годзе як Каледж даліны Сагіна. Кампус універсітэта размешчаны на 303 га у мястэчку Кохвіл прыблізна ў 8 км на поўнач ад цэнтра горада Сагіна. Гэта самая маладая дзяржаўная ВНУ ў штаце. Яна прапануе больш за 100 акадэмічных праграм на ўзроўні бакалаўрыяту і магістратуры. Назва ўніверсітэта паходзіць ад даліны ракі Сагіна — невялікай ракі працягласцю каля 36 км, якая працякае непадалёк.
Структура
правіць- Каледж мастацтваў і паводніцкіх навук
- Каледж бізнесу
- Каледж здароўя і сацыяльных службаў
- Каледж навукі, інжынерыі і тэхналогій
- Каледж адукацыі
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржаўны ўніверсітэт даліны ракі Сагіна
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы