Тараклійскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Рыгора Цамблака
Тараклійскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Рыгора Цамблака (рум.: Universitatea de Stat „Grigore Țamblac” din Taraclia) — малдоўская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў горадзе Тараклія на поўдні Малдовы.
Тараклійскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Рыгора Цамблака | |
---|---|
рум.: Universitatea de Stat „Grigore Țamblac” din Taraclia | |
Арыгінальная назва | рум.: Universitatea de Stat „Grigore Țamblac” din Taraclia |
Заснаваны | 2004 |
Студэнты | 281 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Тараклія |
Сайт | tdu-tar.md |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт створаны указам прэзідэнта Рэспублікі Малдова ад 30 сакавіка 2004 года ў горадзе Тараклія - месцы кампактнага пражывання балгарскай меншасці ў Малдове. Адкрыты ўрачыста 1 кастрычніка 2004 года ў прысутнасці прэзідэнтаў Рэспублікі Малдова Уладзіміра Вароніна і Прэзідэнта Рэспублікі Балгарыя Георгія Пырванава.
Першапачаткова насіў назву «Тараклійскі дзяржаўны ўніверсітэт», у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Малдова ад 13 сакавіка 2009 года носіць імя Рыгора Цамблака.
У канцы 2010-х гадоў ва ўніверсітэце навучалася каля 300 студэнтаў, каля 80 % з іх былі этнічнымі балгарамі, навучаецца таксама пэўная колькасць гагаузаў.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тараклійскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Рыгора Цамблака