Дзяўгуны (гарадзішча)
Дзяўгуны — археалагічны помнік каля вёскі Дзяўгуны Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на левым беразе ракі Камайкі, займае паўночны мыс узгорка.
Гарадзішча | |
Дзяўгуны | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дзяўгуны |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000591 |
Апісанне правіць
Пляцоўка памерам з поўначы на поўдзень 110x120 м, з захаду на ўсход — 50x60 м. 3 паўднёвага боку ёсць сляды разбуранага вала. Абследавалі ў 1938 годзе Х. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, у 1972 годзе — Я. Г. Звяруга. У культурным пласце знойдзены рэшткі ляпнога посуду. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі, датуецца VII ст. да н. э. — IV ст. н. э.
Літаратура правіць
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 317—331.
- Помнікі археалогіі // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Белта, 2001. — С. 41-44.
- Пракаповіч, І. М. Ваколіцы Паставаў: помнікі прыроды, гісторыі і культуры з маршрутамі краязнаўчых вандровак / І. М. Пракаповіч. — Паставы : «Сумежжа», 2004. — 60 с. : іл.