Хэлена Цэгак-Галубовіч
Хэлена Цэгак-Галубовіч (польск.: Helena Cehak-Hołubowiczowa; 1902, г. Станіслаў (цяпер Івана-Франкоўск) — 1979) — польскі і беларускі археолаг.
Хэлена Цэгак-Галубовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 лютага 1902[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 ліпеня 1979 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Муж | Уладзімір Галубовіч |
Род дзейнасці | археолаг |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1930 годзе факультэт філасофіі і права Львоўскага ўніверсітэта. У 1931—1939 гадах супарцоўнік кафедры археалогіі Віленскага ўніверсітэта, пазней — Літоўскага музея мастацтва.
У 1935—1939 гадах Х. Цэгак-Галубовіч разам з мужам У. Галубовічам праводзіла раскопкі ў Заходняй Беларусі, на тэрыторыі Глыбоцкага, Міёрскага, Пастаўскага, Навагрудскага, Лідскага і іншых раёнаў.
У 1945 годзе Х. Цэгак-Галубовіч супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. У 1946—1950 гадах ад’юнкт (асістэнт) кафедры археалогіі Торуньскага ўніверсітэта імя М. Каперніка, у 1950—1956 — Уроцлаўскага ўніверсітэта. Прафесар (1968).