Камайка

рака ў Беларусі і Літве

Камайка — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і ў Літве, правы прыток ракі Бірвета (басейн Заходняй Дзвіны).

Камайка
Kamoja
Kėkštai 30164, Lithuania - panoramio.jpg
Вусце Рака Бірвета
Даўжыня 50 км
Вадазбор 306 км²
Commons
У Вікісховішчы ёсць выявы з тэмай:
Камайка

Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 306 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м³/с, на мяжы Беларусі і Літвы — 1,67 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Выцякае з Вялікага Камайскага возера за 1 км на 3 ад вёскі Камаі. Цячэ ў межах Свянцянскіх градаў і заходняй часткі Полацкай нізіны, праз азёры Вялікія і Малыя Сурвілішкі[1], Свірас (у Літве). У басейне ракі возера Янкішкі. Даўжыня ў межах Беларусі 21 км, плошча вадазбору 205 км². Вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дзідзяселы Ігналінскага раёна. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на Пастаўшчыне каналізаванае (1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Вілейты — мяжа з Літвой).

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.: БелЭн, 1994.