Вялікія Сурвілішкі
Вялікія Сурвілішкі, Сурвілішскае, Вялікае Сурвілішскае — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Камайка (прыток Бірветы), за 20 км на захад ад горада Паставы каля вёсак Мягуны і Сурвілішкі.
Вялікія Сурвілішкі | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 160,4[1] м |
Даўжыня | 2,36 км |
Шырыня | 0,53 км |
Плошча | 1,03 км² |
Аб’ём | 0,00325 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,7 км |
Найбольшая глыбіня | 9,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,1 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,25 ‰ |
Празрыстасць | да 1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 132 км² |
Упадаюць | рэкі Камайка, Яновіца |
Выцякаюць | рака Камайка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 1,03 км². Даўжыня 2,36 км, найбольшая шырыня 0,53 км. Найбольшая глыбіня 9,1 м, сярэдняя 3,1 м. Даўжыня берагавой лініі 5,7 км. Аб’ём вады 3,25 млн м³. Плошча вадазбору 132 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя. Берагі нізкія, на паўночным захадзе сплавінныя. Дно роўнае. Мелкаводдзе да глыбіні 2 м пясчанае. Глыбей дно возера выслана гліністым ілам, у паўднёва-заходняй частцы — крэменязёмістым сапрапелем. Возера эўтрофнае. Зарастае каля 30 % плошчы возера, шырыня паласы надводнай расліннасці 10—80 м. Злучана пратокай з возерам Малыя Сурвілішкі, упадае рака Янавіца і ручаі, працякае рака Камайка.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.
Зноскі правіць
- ↑ Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
Літаратура правіць
- Міронаў В. Р. Вялікія Сурвілішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Вялікае Сурвілішскае // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Сурві́лішскае во́зера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 279. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 34. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2007. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)