Дзівасы (руск.: Дивасы) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне.

Вёска
Дзівасы
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
244 м
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214532
Код АКАТП
Дзівасы на карце Расіі ±
Дзівасы (Расія)
Дзівасы
Дзівасы (Смаленская вобласць)
Дзівасы

Геаграфія правіць

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 9 км на паўночны захад ад Смаленска ля аўтадарогі M1. Насельніцтва — 465 жыхароў (2007). Адміністрацыйны цэнтр Дзівасаўскага сельскага паселішча.

Гісторыя правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Эканоміка правіць

Асфальтабетонны завод, АТ «імя Мічурына» (был. сўх. імя Мічурына), АТ «Расбелдарбуд», ДРБУ аўтадарогі «Беларусь».

Транспарт правіць

Па паўночнай ускраіне вёскі праходзіць федэральная аўтамабільная дарога М1 «Беларусь». Дзівасы звязаны са Смаленскам прыгарадным аўтобусным маршрутам №131.

Славутасці правіць

  • Абеліск на брацкай магіле воінаў Савецкай Арміі, загінулых у 1941 - 1943 гг.

Спасылкі правіць