Дзевянішкі

мястэчка ў Літве
(Пасля перасылкі з Дзіевянішкес)

Дзевянішкі[1], таксама Дзіевя́нішкес[2] (літ.: Dieveniškės) — мястэчка на ўсходзе Літвы, на рацэ Гаўя. Уваходзіць у склад Салечніцкага раёна Віленскага павета, цэнтр сянюніі. Размешчана за 6 км ад граніцы з Беларуссю. На карце сучаснай Літоўскай Рэспублікі гэта месца глыбока ўдаецца ўглыб тэрыторыі Беларусі.

Мястэчка
Дзевянішкі
літ.: Dieveniškės
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Касцёл Святой Дзевы Марыі, 1789 г. пабудовы
Касцёл Святой Дзевы Марыі, 1789 г. пабудовы
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1385
Вышыня цэнтра
172 м
Насельніцтва
  • 720 чал. (2011)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-17008
Дзевянішкі на карце Літвы
Дзевянішкі (Літва)
Дзевянішкі

Гісторыя

правіць

Ранняя гісторыя

правіць

Упершыню згадваецца ў крыніцах пад 1385 годам як уладанне Мінігайлы. Да сярэдзіны XVII стагоддзя вёска і наваколле належалі роду Гаштольдаў. У 1433 годзе Ян Гаштольд атрымаў вёску ад вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. У 1474 годзе на сродкі Марціна Гаштольда быў пабудаваны драўляны касцёл Святога Міхала. У XVІ стагоддзі ў Дзевянішках жыў і тварыў вядомы беларускі пісьменнік і паэт Андрэй Рымша, заснавальнік панегерыстычнай паэзіі[3]. У 1783 годзе ў мястэчку збудавалі новы касцёл замест згарэлага. У XVIII стагоддзі Дзевянішкі былі дзяржаўнай уласнасцю, уваходзілі ў Ашменскі павет Віленскага ваяводства[4].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Дзевянішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Дзевянішкі занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[5]. Таксама на землі прэтэндавала Літва. У канцы 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.

З 1920 года ў складзе Сярэдняй Літвы. У 1922—1939 гадах у складзе Польшчы, дзе былі цэнтрам гміны Свянцянскага павета.

У другой палове верасня 1939 года Дзевянішкі заняты Чырвонай Арміяй, у лістападзе далучаны да Беларускай ССР, уваходзілі ў склад Вілейскай вобласці. Але ўжо 6 лістапада 1940 года горад і навакольная яго тэрыторыя былі перададзены Літоўскай ССР. Форма выступу ўтварыла народнае паданне пра тое, што ў 1940 годзе, пры вызначэнні граніцы Літоўскай ССР, на карце ляжала люлька Сталіна. Ніхто не асмеліўся яе ссунуць, а проста абвялі алоўкам па контуры, і такім чынам у склад савецкай Літвы ўвайшло мястэчка Дзевянішкі з наваколлямі[6].

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Крыніцы

правіць
  1. Назва паводле карты да артыкула Заходняя Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 21. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  3. Пазьняк З. Тэрра Дэй. — Варшава — Нью Ёрк — Вільня: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Літве, 2014. С. 395.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 216.
  5. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2016. — 352 с., іл. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
  6. Дзевянішкаўскі выступ. Як ён з'явіўся на карце? . Наша Ніва (15 лютага 2024). Праверана 16 студзеня 2025.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць