Дзікае паляванне (фільм)

расійскі дакументальны фільм

«Дзі́кае палява́нне» (руск.: Дикая охота) — расійскі дакументальны фільм, створаны Паўлам Шараметам на тэлеканале ОРТ у 2000 годзе.[1]

Дзікае паляваннеM:
Жанр дакументальны фільм
Сцэнарыст
Аператар
Кінакампанія Першы канал
Працягласць 39 хв.
Краіна
Мова руская
Год 2000

Сюжэт правіць

Фільм прысвечаны палітычным выкраданням у Беларусі вядомых людзей — журналіста Дзмітрыя Завадскага, палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі і бізнесмена Анатоля Красоўскага. Фільм глыбокі па змесце, бо сюжэт не толькі кажа пра факты гвалтоўных знікненняў у Беларусі, але падае сігнал аб небяспецы ўсім грамадзянам, якія хочуць дэмакратычных змен. Дзікае паляванне аб’яўлена на сумленных і прынцыповых грамадзян не толькі ў Беларусі, яна і па гэты дзень працягваецца ў краінах на постсавецкай прасторы. Нягледзячы на ​​ўсю гэтую таямнічасць злачынстваў, спыніць дзікае паляванне могуць толькі мужныя і свабодныя людзі, як і адбылося ў рамане выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Галоўны герой гэтага рамана Андрэй Беларэцкі змог не спалохацца містыкі і паказаць вяскоўцам, што любая чартаўшчына ў іх краях — здзяйсняецца рэальнымі людзьмі.

Здымачная група правіць

  • аўтар сцэнарыя — Павел Шарамет
  • рэжысёр — Сяргей Галавецкі
  • рэжысёр мантажу — Фёдар Юрасаў
  • аператары — Дзмітрый Завадскі, Сяргей Гельбах, Уладзімір Андронаў, Юрый Апельянц, Віктар Нікіцін
  • карэспандэнты — Дзмітрый Наважылаў, Аляксандр Паноў, Алег Мігуноў
  • рэдактар — Антон Язерскі
  • музычны рэдактар — Анна Пятрова
  • гукарэжысёр — Вольга Клімава
  • мантаж — Аляксей Бадроў, Пётр Чыташвілі, Аляксандр Гуткін
  • мастакі — Аляксандр Гуткін, Ірына Рыбакова

Зноскі

  1. Волчек, Олег (25.09.2016). ""Дикая охота" – сигнал опасности для всех (видео)" [руская]. Belprauda.org. Праверана 2020-05-30. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць